Свет22

Беспілотнікі атакавалі Курскую, Белгарадскую, Ліпецкую вобласці

Мінбароны РФ паведаміла пра 162 збітыя дроны.

Здымкі начных разбурэнняў у Курскай вобласці апублікаваў яе кіраўнік Аляксандр Хінштэйн

У ноч на 2 чэрвеня беспілотнікі атакавалі найменш восем абласцей Расіі, а таксама Крым, паведамілі ў Міністэрстве абароны Расійскай Федэрацыі. Паводле звестак ведамства, было знішчана і перахоплена 162 беспілотнікі.

Найбольш дронаў збілі ў Курскай (57), Белгарадскай (31) і Ліпецкай (27) абласцях. Таксама пад атакі трапілі Варонежская, Бранская, Рязанская, Арлоўская і Тамбоўская вобласці.

У Ліпецкай вобласці, як паведаміў губернатар Ігар Артамонаў, адзін чалавек атрымаў лёгкае раненне ў Лебядзянскім раёне. Таксама ў горадзе Лебядзянь асколкі дрона пры падзенні зачапілі два дамы.

У Курскай вобласці, паводле яе кіраўніка Аляксандра Хінштэйнa, пашкоджанні атрымалі тры прыватныя дамы, адзін шматкватэрны дом і гараж. Папярэдне, пацярпелых няма.

Каментары2

  • Вільня
    02.06.2025
    Дзе Піліпок з яго методай пачакаць перамоў? Мабыць змена яшчэ не пачалася
  • о
    02.06.2025
    "прінужденіе к міру"

Цяпер чытаюць

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў7

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Камандуючым сіламі NATO ў Еўропе можа стаць нашчадак беларускіх імігрантаў у ЗША10

Турцыя — ад 1600 еўра, Егіпет — каля 1800 долараў, і «танны» Тайланд. Колькі каштуе летні адпачынак з вылетам з Мінска

Выйшаў «Ліла і Сціч» — на дзіва кранальны фільм, які выбіўся ў топ па зборах у пракаце

Верхні горад і Ракаўскае прадмесце чакае вялікае пераўтварэнне. Што зменіцца?3

Актывісты Greenpeace у Парыжы скралі з музея васковую фігуру Макрона і прынеслі яе да пасольства Расіі1

Украіна пачала вытворчасць дронаў-перахопнікаў для змагання з шахедамі1

Дональд Туск звернецца да Сейма з просьбай пра вотум даверу для ўрада

Зянон Пазняк адправіў сардэчныя віншаванні Каралю Наўроцкаму57

Уладзімір Цэслер па-мастацку адрэагаваў на бульбяны дэфіцыт у Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў7

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць