Літаратура

Раман «Шалом» Артура Клінава перавыдалі ў новай рэдакцыі

Выдавецтва «Логвінаў» выпусціла другое выданне рамана «Шалом» мастака і пісьменніка Артура Клінава. Кніга выходзіла ў 2010 годзе і ўвайшла ў шорт-ліст Прэміі Гедройця. Цяпер раман надрукаваны ў новай рэдакцыі, піша Bellit.info.

«Гэта кніга, якая прымусіць вас па-іншаму зірнуць на наш свет. Прачытаўшы яе, вы нарэшце даведаецеся, ці ёсць сэнс жыцця, спасцігнеце таямніцу праклёну славянаў, навучыцеся зарабляць дваццаць тысяч еўра за месяц, зразумееце, як належыць паводзіцца ў выцвярэзніку і што трэба рабіць, калі да вас дахаты адно за адным прыходзяць пажарнік, участковы міліцыянт, цешча, поп і грамадзянін у шэрым паліто. Вы даведаецеся, як мыць валасы, не здымаючы шалома, і што трэба адказаць людзям, якія ўсё ж такі хочуць зняць яго з вашай галавы», — напісана ў анатацыі да кнігі.

Замовіць перавыданне рамана «Шалом» Артура Клінава можна праз сайт выдавецтва ці, напрыклад, праз сайт «Кнігаўкі» і крамы Kirma.sh.

Каментары

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?13

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў7

МЗС Беларусі «пакуль не бачыць гатоўнасці літоўскага боку да сур'ёзнай размовы»

У жыхара Калінкавічаў знайшлі ў крыві рэкордныя 10 праміле алкаголю3

Расійскія ўлады абавязалі адправіць кантрактнікамі ў войска не менш за 2% студэнтаў9

Пракуратура завяла крымінальную справу з-за нявыплаты падаткаў. Імаверна, гаворка пра Tez Tour

Ці можа педагог выгнаць школьніка з урока, калі на яго няма ўправы? У Міністэрстве адукацыі адказалі6

У Мінску адкрылі флагманскі супермаркет «Дабраном»

Пабывалі на прэм’еры «Купалаўцаў» пра даносчыкаў. Інтэлігенты ў гэтым спектаклі выклічуць у вас агіду4

Кіраўнік Гомельшчыны зоймецца галубамі, якія засіраюць лаўкі па вуліцы Валгаградскай у Гомелі. І гэта не жарт5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?13

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць