Грамадства22

Новыя ўязныя знакі ў Мазырскі раён аформяць па-беларуску

Новыя ўязныя знакі на трасе паміж Лельчыцамі і Мазыром будуць мець надпісы на беларускай мове. Гэта вынікае з абвешчаных тэндараў, заўважыў «Флагшток».

Фота з дакументацыі тэндару

Паводле гэтых дзяржзакупак, Мазырскі райвыканкам шукаў арганізацыі для вырабу і ўстаноўкі ўязнога знака «Мазырскі раён» з боку Лельчыцкага раёна. На гэта з бюджэту выдаткавалі 16 тысяч рублёў. У дакументацыі заявак размешчаныя эскізы знакаў — у абодвух выпадках надпісы павінны быць па-беларуску: «Мазырскі раён» і «Добрай дарогі».

Фота з дакументацыі тэндару

Адзін са знакаў павінен з'явіцца на трасе ўжо ў маі, а другі — да канца чэрвеня.

Цяперашнія знакі пры ўездзе ў Мазырскі раён, прынамсі, на некаторых кірунках, мелі надпісы па-расейску.

Адметна, што новыя знакі аформленыя не ў таксічнай чырвона-зялёнай расфарбоўцы, а ў колерах герба Мазырскага раёна.

Каментары2

  • ок
    28.05.2025
    Конечно на беларуской надо. И для туристов, гостей это интереснее
  • бабруйчанін
    28.05.2025
    )) Гадоў 15 таму у Крыму знаёмым якія жылі ад турызма казал Чаму у Вас сувеніраў менавіта украінскіх меней чым крымскіх ? Вы сябе лічыце кем заўгодна крымчанамі аўтанамістамі турыст едзе в Украіну а пасля да Крыма . )) Пасля 14 зразумелі карысць кошт Украіна .Дзякуй разборлівасці у знаемствах стасунках сярод знаемых толькі 1 пачвара ....патвора выявілась

Цяпер чытаюць

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кампазітар Яўген Дога3

У Мінску амаль перамаглі баршчэўнік Сасноўскага1

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў15

Па Слуцку паўзуць чуткі пра забойства з расчлянёнкай. Вось што кажуць у міліцыі2

Кава з апельсінамі, мандарыны з кетчупам. Беларуска шакіруе знаёмых гастранамічнымі вычварэнствамі3

Пажыццёвае зняволенне вынеслі жыхару Віцебска за жорсткае забойства сваёй сужыцелькі

Дуда: Расія выдыхаецца, а мы мацнеем. А наконт Украіны ў НАТА я з Наўроцкім пагавару9

«Беларусь, што з інтэрнэтам? Працуе праз раз!»: карыстальнікі А1 скардзяцца на праблемы, кампанія праблему прызнае8

Мінчанку Крысціну асудзілі па двух пратэсных артыкулах да пазбаўлення волі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць