Здарэнні11

На гарышчы ў Жабінцы знайшлі італьянскі пісталет 90-гадовай даўніны

Нечаканая знаходка напаткала жыхара Жабінкі падчас разборкі даху. Дапамагаючы ў рэстаўрацыі дома, набытага сваякамі, мужчына знайшоў ва ўцяпляльніку гарышча пісталет. З-за доўгага знаходжання ў тайніку зброя пакрылася карозіяй.

Пра знаходку мужчына паведаміў у міліцыю. Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі пісталет і накіравалі яго на экспертызу.

Згодна з заключэннем эксперта Брэсцкага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, гэта італьянскі пісталет «Beretta» мадэлі 1934 года. Пісталет прыдатны для стральбы патронамі калібра 7,65 мм.

Па словах заяўніка, пісталет мог быць схаваны былым уладальнікам дома, які быў удзельнікам дзвюх сусветных войнаў.

Каментары1

  • Ёсік
    04.06.2025
    ... зброя пакрылася карозіяй. Паважаная НН, лепш напісаць пакрылася іржой. Бо карозіяй - гэта працэс разбурэньня металу, і ён можа быць розным. На фота ж мы бачым іржавы пісталет.

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве дапусцілі транзіт беларускага калію і прапанавалі ўвязаць яго з прысутнасцю сіл ЗША ў краіне27

Тунэлі пад беларуска-польскай мяжой рыюць мігранты-курды9

На палітвязняў ужо сабралі 250 тысяч еўра4

Мінус $10 тысяч. Беларуска выплачвае доўг 14‑гадовага сына, які стаў кур'ерам махляроў4

У Падмаскоўі школьнік з нажом напаў на дзяцей2

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць