Здарэнні

Кіроўцу мінівэна, у якім разбіліся чацвёра чалавек у Лідскім раёне, асудзілі на чатыры гады

Вярхоўны суд паведаміў, чым скончылася рэзанансная справа аб аўтамабільнай аварыі, у якой загінулі адразу чацвёра чалавек.

Здарэнне адбылося 23 лістапада 2024 года. 62-гадовы кіроўца ехаў на мінівэне Opel Zafira па трасе М6 Мінск — Гродна. У салоне таксама знаходзіліся яго жонка і чацвёра яе сваякоў, уключаючы двух дзяцей 2007 і 2017 гадоў. Малодшы з іх не быў прышпілены рамянём бяспекі.

Кіроўца знаходзіўся ў стомленым стане і на ўчастку дарогі ў раёне вёскі Біскупцы Лідскага раёна заснуў за рулём. Аўтамабіль на хуткасці вылецеў з трасы, наехаў на агароджу бяспекі і перакуліўся. Момант аварыі трапіў на камеры назірання. Чацвёра пасажыраў, уключаючы дзяцей, загінулі на месцы, яшчэ адзін 51-гадовы пасажыр атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні. Кіроўца таксама застаўся жывым.

Следства ўстанавіла, што кіроўца не спаў больш за 12 гадзін і неаднаразова скардзіўся на стомленасць, пра што сведчылі яго спадарожнікі. Нягледзячы на гэта, ён працягнуў рух, што прывяло да трагедыі. Ён расказаў, што напярэдадні сустрэў сваякоў з Віцебскай вобласці на вакзале, пасля чаго яны накіраваліся ў Смаргонь на прысягу пляменніка яго жонкі. На зваротным шляху ён адчуў стомленасць, але не спыніўся, што і стала прычынай аварыі. У судзе абвінавачаны прызнаў віну.

У выніку абвінавачаны прызнаны вінаватым у парушэнні ПДР, і на падставе ч. 3 арт. 317 КК яму прызначана пакаранне чатыры гады калоніі агульнага рэжыму, з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, на тэрмін 5 гадоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну100

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Новая тэрапія дапамагла выратаваць 64% пацыентаў з невылечным ракам2

З'явіліся кадры падзення расійскага Ан-22 у вадасховішча9

МЗС пра ДТЗ з беларусамі ў Польшчы: беларускі бок сочыць за сітуацыяй, колькасць пацярпелых вырасла да 14 чалавек5

Бяляцкі пра першы дзень на волі: Псіхалагічна я дзесьці яшчэ там, але сітуацыя для мяне не новая1

Яўген Булка: Сёння такі дзень, калі кожны беларус мае права на чырвоную памаду20

Лукашэнка не захацеў перадаваць палітвязняў у краіны ЕС. Зяленскі расказаў падрабязнасці6

Ганчарэнка ўзначаліць зборную Беларусі12

«Каліноўцы» перадалі дапамогу палітвязням, вывезеным учора ва Украіну2

У Польшчы аўтобус з беларусамі вылецеў з кальцавой развязкі, 7 чалавек шпіталізаваны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну100

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць