Грамадства1616

Пяткевіч: Сацыяльная сфера — яшчэ і эканоміка. А ў культуры людзі хацелі б, каб было, як у іншых краінах

Сацыяльная сфера — гэта не проста адукацыя, ахова здароўя, культура, а велізарная эканоміка. Аб гэтым заявіла журналістам намеснік прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч, піша БелТА.

Наталля Пяткевіч у дзень прызначэння на пасаду віцэ-прэм'ера. Скрыншот з відэа

Раней Наталля Пяткевіч займала пасаду першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі. У якасці віцэ-прэм’ера яна будзе курыраваць сацыяльны блок пытанняў.

Наталля Пяткевіч сказала, што гэта прызначэнне стала для яе нечаканым.

«Гэта чэлендж, пэўны выклік, таму што

гэта не проста сацыяльная сфера (адукацыя, ахова здароўя, культура) — гэта велізарная эканоміка. Лукашэнка паставіў вялікія задачы і ўскладае вялікія надзеі на выніковасць, — заявіла віцэ-прэм’ер.

— Сацыяльны блок — гэта самае галоўнае для нашых людзей. У сацыяльна арыентаванай дзяржаве і з улікам тых патрабаванняў, якія агучвае Лукашэнка ў частцы абароны інтарэсаў нашых грамадзян, гэта, вядома, найважнейшая тэма».

Паводле слоў Наталлі Пяткевіч, сацыяльная сфера — няпростая. Тут ёсць як аб’ектыўныя прычыны, так і суб’ектыўныя. Так, грамадзяне імкнуцца да больш высокага ўзроўню жыцця і маюць адпаведныя чаканні ад улады.

Рэалізацыя задуманага, вядома, патрабуе ўкаранення інавацый, а значыць — і вялікіх выдаткаў.

«З другога боку, калі мы гаворым, напрыклад, пра ахову здароўя, існуюць пэўныя аб’ектыўныя тэндэнцыі ў свеце: старэнне насельніцтва, павелічэнне працягласці жыцця, запатрабаванасць медыцынскіх паслуг. Узнікаюць і праблемы: недахоп кадраў, павелічэнне фінансавання і гэтак далей. Таму ў частцы аховы здароўя трэба будзе ўсё скамбінаваць: і патрабаванні кіраўніка дзяржавы, і аб’ектыўныя ўмовы,

і ўсе напрацоўкі, каб ахова здароўя ў нашай краіне, як заўсёды, была на вельмі высокім узроўні», — сказала намеснік прэм’ер-міністра.

Пэўныя чаканні і прэтэнзіі ёсць і да сферы культуры. Тым больш, беларусы бачаць, як развіваецца гэтая галіна ў іншых краінах, і ім ёсць з чым параўнаць. «Нашай краіне трэба адпавядаць», — падкрэсліла Наталля Пяткевіч.

Дамагчыся высокіх вынікаў неабходна і ў спорце, дадала яна. Акрамя таго, важна прывіваць грамадзянам любоў да фізічнай культуры.

«Усё гэта трэба ўмясціць у тыя эканамічныя рэаліі, якія існуюць і ў свеце, і ў нашай краіне. Самае галоўнае патрабаванне — гэта павышэнне эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання ў цэлым, у тым ліку і ў сацыяльным блоку», — рэзюмавала віцэ-прэм’ер.

Каментары16

  • даведка
    22.05.2025
    Вице-премьером по социальным вопросам стала та, которая отменила все льготы (для народа только), а сама как в той песне: «А я иду такая вся в Дольче Габбана».
  • калі перакласці з чыноўей на чалавечую
    22.05.2025
    Будуць скарачаць выдаткі.
    Датычныя да азначаных сфер дзейнасці - свідрўйце ў паясах новыя дзіркі.
  • Юрась
    22.05.2025
    Рэкрутаваць дзевак для оргій дыктатара (які ёсць жанатым і нібыта абаронцай "традыцыйных каштоўнасцяў") - гэта цяпер мае назву "адказваць за сацыяльны блок"?

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

«Паказаць жанчын, якія змагаюцца». Рэжысёрка Вольга Чайкоўская пра дэбют на HBO, жанчын у палітыцы і беларускае кіно7

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы41

«Пагадзіўся дзеля дачкі». Экс-футбаліст зборнай Беларусі бярэ ўдзел у расійскім шоу «Тытаны»

Як мінімум у 26 буйных расійскіх аэрапортах увялі абмежаванні на запраўку самалётаў

Маркетолаг прагнозу надвор'я WindyApp прыехаў на радзіму — і яго пасадзілі на пяць гадоў за крыптаданаты Украіне19

Названы найлепшы горад для веласіпедыстаў. І гэта не Капенгаген7

Каверын: У мяне расце дачка, і я хацеў бы, каб яна жыла, хутчэй, у тым свеце, які ўяўляюць сабе ідэальным феміністкі36

Многія беларусы страцяць магчымасць ехаць на працу ў Літву. Вось што зменіцца з лістапада34

Сям'я з Мазыра збірае $2,9 мільёна, каб выратаваць сына4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць