Грамадства22

Сярод замежных кліентаў беларускіх санаторыяў другое месца пасля расіян — у жыхароў краіны Еўрасаюза

Дырэктар Рэспубліканскага цэнтра аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння Генадзь Балбатоўскі паведаміў, што ў першым квартале 2025 года колькасць замежных гасцей у беларускіх санаторыях вырасла на 15% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Санаторый «Ружанскі» ў Пружанскім раёне. Фота ілюстрацыйнае

У 2024 годзе санаторыі Беларусі наведалі людзі з 67 краін. Звычайна кожны год у іх прыязджаюць прадстаўнікі як мінімум 60 дзяржаў. Большасць з іх — з еўрапейскіх краін, але таксама бываюць госці з ЗША, Канады, Аўстраліі і краін Лацінскай Амерыкі.

Найбольш замежных кліентаў прыехала з Расіі, на другім месцы — Латвія, на трэцім — Азербайджан.

Увогуле беларусы складаюць 70% усіх кліентаў беларускіх санаторыяў, а іншаземцы — 30%.

Паводле слоў Балбатоўскага, у мінулым годзе былі распрацаваныя 83 новыя медыцынскія праграмы і дадалося больш за 150 новых працэдур. Дзякуючы росту зацікаўленасці з боку іншаземцаў, прыбытак ад экспарту паслуг перавысіў 80 мільёнаў рублёў.

Каментары2

  • Пішу табе, Народзе
    21.05.2025
    Калісьці была я з дзіцем у салігорскім санаторыі-пансіянаце, пацыентаў якога спускаюць у калійныя шахты для лячэння ў першую чаргу бранхіяльнай асмы. Вынікі гэтага лячэння вельмі-вельмі добрыя. Так вось улетку простым беларускім дзецям пуцёўку туды НЕ дадуць, бо увесь санаторый-пансіянат забіт маскалямі, бо па закону з йіх можна браць утрыдарага, альбо там беларусы, якія аплацілі поўны кошт (вельмі НЕмаленькі). Прычым вакол летні сасновы лес, які ўлетку таксама лечыць бронхі і лёгкія сваім паветрам. Бясплатную пуцёўку для лячэння гэтай страшнай хваробы простае беларускае дзіцё можа атрымаць толькі ў глухую зіму і то толькі тады, калі яго бацькі зараней за некалькі месяцаў напішуць ліст з уведамленнем праз дзяржаўную пошту на імя галоўнага лекара паліклінікі.
    Пры тым, што вынікі гэтага лячэння бранх.асмы ў шахтах ашаламляльна станоўчыя, нідзе гэтае лячэнне ў Беларусі не рэкламуецца, людзі пра гэта ня ведаюць і таму ператвараюцца ў інвалідаў і раней паміраюць, а маглі бы мець доўгае паўнавартаснае жыццё. Мы пра гэта лячэнне даведаліся выпадкова ад пазабаковых людзей, а ўчастковы і алярголаг пра гэта нам нічога ніколі не казалі, хоць стаж хваробы нашага дзіцяці быў ужо некалькі гадоў.
    Майму дзіцяці гэтае санаторнае лячэнне амаль вылячыла бранхіяльную асму.
    "Толькі тады зажывеш добра, народзе, калі над табою, маскаля ўжо ня будзе."
  • Ёсік
    21.05.2025
    Быў я з сынам апасьля НГ2020 у Плісе. На 70% быў запоўнены, амаль усе расейцы, шмат зь дзецьмі, шчэ вакацыі зімовыя не скончыліся, беларусы з Брэста, віцеьса, зь Мінску шчэ некалькі, мо нас было чалавек 10-12. Не едзе і іх натоўп беларусаў. Нарачанскія ў лютым усе расейцамі сёлета былі заселеныя.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі8

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі салдат уратаваўся з акружэння на электраровары, які яму скінулі з дрона1

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

Журналіст Ігар Карней пра тое, як атрымаў у спадчыну рэпрэсаваныя гены1

У Мінску прайшоў «Жаночы забег»5

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў4

Цікавыя новыя захапленні выбрала сабе Святлана Ціханоўская12

Упершыню ў Беларусі стварылі вялікую металічную пралётную канструкцыю3

Мікалай I забараніў ужываць назвы Літва і Беларусь? Гэта савецкі міф40

«Проста ім не спадабалася яе карціна». Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання мастачкі Людмілы Шчамялёвай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі8

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць