Каханне і сэкс1919

Анжаліка Агурбаш зноў выходзіць замуж

Вяселле адбудзецца ў Маскве, але спявачка затым пераедзе ў іншы горад.

Заслужаная артыстка Беларусі, спявачка Анжаліка Агурбаш расказала, што гэтым летам выходзіць замуж.

«Я выходжу замуж гэтым летам, больш за тое — на бліжэйшы год пераязджаю ў іншы горад Расіі. Вяселле будзе і ў Маскве таксама. Я публічная асоба і з вялікай павагай стаўлюся да прэсы. Цудоўна разумею, што найлепшае, што можа зрабіць публічная асоба, — шчыра пагутарыць з журналістамі, каб яны нічога не прыдумлялі. Зараз не магу расказаць падрабязнасці, таму што шчасце любіць цішыню. Сукенка ўжо гатовая, але, шчыра кажучы, пярсцёнкі і сукенкі для мяне не маюць значэння», — заявіла яна.

Гэта будзе фактычна чацвёрты шлюб беларускі. 

Упершыню яна выйшла замуж у 18 гадоў. У рэжысёра Ігара Ленева і маладой спявачкі Лікі Ялінскай тады нарадзілася дачка Дар’я. Шлюб распаўся праз два гады.

Затым яна пражыла разам з культурыстам Валерыем Бізюком шэсць год, нарадзіўшы сына Мікіту, але афіцыйна іх адносіны не былі зарэгістраваныя.

У пачатку 2000-х Анжаліка пазнаёмілася з каўбасным магнатам Мікалаем Агурбашам і пераехала ў Маскву, у шлюбе нарадзіўся сын Анастас.

У 2012 годзе пара рассталася, неўзабаве пасля растання яна пачала сустракацца з казахстанскім бізнэсменам Анатолем Пабіяхам. Пара абвясціла пра заручыны, але вяселле так і не адбылося. У 2015 годзе Анжаліка заявіла, што рассталася са сваім каханым.

Каментары19

  • Цім
    19.05.2025
    Анжаліка можа кніжку напісаць пра сваё жыццё. Я сур'ёзна! Яна ж была "Міс-Беларусь". Потым сцэна, нейкая музычная кар'ера. І ў 2020 не сядзела ціхенька пад венікам, а падтрымала сумленных беларусаў. Пра асабістае жыццё наогул - цэлы раман :))) Яркая жанчына!
  • Отец Засандалий
    19.05.2025
    А что не написали про спонсора, который ей гольфа в мохнатые 90-е подарил?
  • Lika
    19.05.2025
    Love me tonight...

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці3

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць