Мінулай ноччу падчас рэкорднай расійскай атакі на Украіну як мінімум адзін расійскі БПЛА заляцеў у Беларусь.
Паводле звестак украінскага маніторынгавага канала «Рында маніторыць», парушэнне паветранай прасторы Беларусі адбылося з боку ўкраінскага Славуціча, заўважыў «Флагшток».
17 мая Расія атакавала Украіну 273 дронамі. У Абухоўскім раёне Кіеўскай вобласці загінула дзяўчына, трое чалавек атрымалі раненні, сярод іх — чатырохгадовае дзіця.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары