Па выніках праведзеных рэпатрыяцыйных мерапрыемстваў ва Украіну былі вернуты целы 909 загінулых абаронцаў, паведамляе Каардынацыйны штаб па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі.

Каардынацыйны штаб па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі
Сярод вернутых — байцы з Курахоўскага, Пакроўскага, Бахмутскага, Угледарскага, Луганскага, Запарожскага, Сумскага і Харкаўскага напрамкаў, а таксама целы, дастаўленыя з моргаў на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.
Асобы загінулых будуць устаноўлены следчымі сумесна з экспертнымі ўстановамі МУС Украіны.
-
«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай
-
Зяленскі: ЗША ўпершыню спыталі, ці гатовая Украіна вывесці войскі з Данбаса ў абмен на ўступленне ў НАТА
-
Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі
Каментары