Грамадства2222

Лукашэнка пра будучыя вучэнні з Расіяй: Мы ні на каго нападаць не збіраемся

Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з міністрам абароны Расіі Андрэем Белавусавым заявіў, што Беларусь і Расія, плануючы правядзенне сумесных вучэнняў, якія пройдуць у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі, не маюць намеру нападаць на іншыя краіны, піша БелТА.

Фота: БелТА

«Хачу сказаць, што да вучэнняў мы гатовыя. Нічога ні ад каго не хаваем. Мы сапраўды дэманструем адкрытасць, што гэта нашы вучэнні і носяць абарончы характар. І ні на каго мы нападаць не збіраемся, як там некаторыя лічаць. Ну, гэта іх справа. Няхай лічаць. У нас прынята рашэнне на ўзроўні прэзідэнтаў па правядзенні вучэнняў. З Уладзімірам Уладзіміравічам (Пуціным) мы абмяркоўвалі гэтае пытанне», — сказаў ён.

«Што тычыцца нашай часткі, на палігонах Беларусі — мы гатовыя. Мы гатовыя да таго, каб, куды трэба, вылецець па плане на палігоны Расіі. І наадварот — прыняць расійскія войскі. І правесці сумесныя вучэнні нашай сумеснай групоўкі войскаў, якая створана ў Саюзнай дзяржаве. У гэтым плане Расія можа не хвалявацца. Мы вельмі прыстойна падрыхтуемся. Наша беларуская частка, як і на парадзе, не будзе выглядаць горш за іншыя элементы», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары22

  • :
    16.05.2025
    Масковія - краіна агрэсар, а Лукашэнка і ягоны рэжым суадзельнік агрэссіі і ваенных злачынстваў.
  • Антось
    16.05.2025
    То бок рашэнне аб уварванні з беларускай тэрыторыі сёлетняй восенню прынята. У найбліжэйшы час варта чакаць пачатку прыбыцця расейскага кантынгенту і тэхніцы ў Беларусь. А лукашэнкаўскім вайскоўцам варта рыхтавацца да ролі гарматнага мяса ў расейскіх фарш-атаках, бо ў гэты раз адсядзецца ў тыле не атрымаецца.
  • Мирные люди
    16.05.2025
    Новые карты уже готовы-забыл сказать.

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

ААН прагаласавала за адмову ад традыцыйнай карты свету21

Падчас гульні Сабаленка на US Open на корце моцна патыхала марыхуанай12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць