Вайна

Расія закрые неба над Капусціным Ярам. Раней так рабілі пры атацы «Арэшнікам»

Расія закрые неба над палігонам «Капусцін Яр», з якога запускаюцца ракеты «Арэшніка». Гэта адбудзецца з раніцы 12 траўня да вечара 13 траўня, паведамляе ўкраінскі сайт «Мілітарны» са спасылкай на апавяшчэнне для пілотаў NOTAM.

Ілюстрацыйнае фота: newsinfo.ru

Апавяшчэнне Федэральнага авіяцыйнага ўпраўлення ЗША апублікавана 8 мая. У ім гаворыцца аб поўным закрыцці неба над расійскім ракетным палігонам «Капусцін Яр» у Астраханскай вобласці з 09:00 12 траўня да 19:00 13 траўня.

Аналагічная забарона на палёты ўжо дзейнічала раней — 21 лістапада 2024 года, напярэдадні ўдару балістычнай ракетай «Кедр» («Арэшнік») па Дняпры. Тады абмежаванне доўжылася з 21 па 23 лістапада, піша «Мілітарны».

Падобнае паведамленне таксама было апублікавана 11-13 снежня з 08:00 па 12:00 па мясцовым часе, а другое — 16-21 снежня. Пасля гэтага, 13 снежня, адбыўся масіраваны ракетны ўдар па Украіне з ужываннем балістычных, крылатых і гіпергукавых ракет.

9 траўня амерыканская амбасада ў Кіеве папярэдзіла пра магчымы маштабны абстрэл Украіны. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства64

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію20

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў6

У памежжы з Украінай тры стратэгічныя вышкі сотавай сувязі выведзеныя са строю3

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць