Свет11

Сёння ў Ватыкане пачынаецца канклаў кардыналаў. Будзе абраны новы Папа

Выбары новага Папы афіцыйна пачынаюцца 7 мая ў Ватыкане. У адпаведнасці з каталіцкай традыцыяй, лічыцца, што кардыналаў на гэты выбар накіроўвае сам Святы Дух, піша Бі-бі-сі.

Кардыналы ўваходзяць у Сіксцінскую капэлу на канклаў у сакавіку 2013 года, які абраў папу Францішка. Фота: Maurix / Gamma-Rapho / Getty Images

Каб гарантаваць чысціню і сакральнасць працэсу, канклаў — сход кардыналаў — адбываецца ў поўнай ізаляцыі ад знешняга свету.

Пакуль не будзе абраны пераемнік Папы Францішка, 133 кардыналы будуць зачынены ў Сікстынскай капэле. Перад гэтым кожны з іх прысягае на Евангеллі захоўваць поўную тайну пра ўсё, што адбываецца падчас канклава, да канца свайго жыцця.

Гэтую «абсалютную і вечную тайну» абавязаны выконваць усе, хто знаходзіцца ў Ватыкане падчас выбараў: ад дзяжурных дактароў да супрацоўнікаў сталовай. Каб выключыць магчымасць праслухоўвання, Сікстынская капэла і два гасцявыя дамы правяраюцца на наяўнасць мікрафонаў і падслухоўваючых прылад.

Для надзейнай ізаляцыі выкарыстоўваюцца электронныя глушылкі, якія не дазваляюць сігналам мабільнай сувязі ці Wi-Fi пранікаць унутр або вонкі. Усе ўдзельнікі абавязаныя здаць электронныя прылады — тэлефоны, планшэты, смарт-гадзіннікі.

У гасцявым доме, дзе пражываюць удзельнікі канклава, няма ні тэлевізараў, ні газет, ні радыё. Па словах монсеньёра Паола дэ Нікала, які тры дзесяцігоддзі кіраваў Папскім дваром, нават вокны заблакаваныя, бо некаторыя з іх выходзяць на знешні свет.

Усе, хто працуе на тэрыторыі Ватыкана падчас канклава, праходзяць уважлівую праверку, але і ім забаронена мець зносіны з выбаршчыкамі.

«Кардыналы цалкам адрэзаныя ад знешняга свету, — кажа Інэс Сан Марцін з Папскіх місіянерскіх таварыстваў ЗША. — Будуць толькі рацыі для асаблівых выпадкаў, напрыклад, калі патрэбны доктар або на выпадак «Гэй, папу выбралі, хтосьці, паведаміце званарам у базыліцы».

Але што, калі хтосьці парушыць правілы?

«Існуе прысяга, і тыя, хто яе парушыць, рызыкуюць быць адлучанымі ад царквы, — тлумачыць монсеньёр Дэ Нікола. — Ніхто не адважваецца пайсці на гэта».

Да раніцы серады ўсе выбаршчыкі павінны ўжо знаходзіцца ўнутры Ватыкана — без тэлефонаў і цалкам ізаляваныя ад астатняга свету. З гэтага моманту, на думку эксперта Джона Алена, асабістыя перавагі будуць важнейшыя за палітыку, прыналежнасць да ліберальных або кансерватыўных колаў і «шум і гул грамадскіх дыскусій».

«Я сапраўды думаю, што цяпер ключавое — гэта дыскусіі паміж кардыналамі. Шмат хто з іх цяпер выказаўся ўпершыню. І ніколі не ведаеш, наколькі натхняльным можа аказацца хтосьці з іх».

Каментары1

  • трамп
    08.05.2025
    молчу

Цяпер чытаюць

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай19

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

Фестываль Lidbeer сёлета ўсё ж адбудзецца1

«Давай, Братан! Убачымся на небе. А дзе яшчэ? У пекле мы былі». Памёр былы палітвязень Раман Раманаў13

Сціплая, але важная навіна: Аб’яднаныя Арабскія Эміраты пакінуць АПЕК і АПЕК+ з 1 мая5

Сярод вызваленых беларускіх палітвязняў — манах-кармеліт Гжэгаж Гавел2

Туск расказаў, якія словы Пачобута былі першымі на волі8

Прэзідэнт Польшчы запрасіў Пачобута ў Прэзідэнцкі палац7

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь «праз два-тры тыдні»14

Польшча аддала Расіі арыштаванага археолага Аляксандра Буцягіна2

Ціханоўская пра Пачобута: Ягоная стойкасць, годнасць і непахіснасць сталі прыкладам для нас усіх3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай19

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць