Сляды на старажытных зубах істотна адсунулі пачатак гісторыі ўжывання людзьмі наркатычных рэчываў
-
15.09.2026., чай ды кава не выклікаюць залежнасьці, ды яшчэ такой, якой не магчыма пазбавіцца без медыкаментаў. Да таго ж, чай, кафеін і тытунь не псыхаактыўныя сродкі. Што тычыцца алкаголю, дык яго тут, калі вы не заўважылі, упамянулі. Іншая справа, што здабыць яго было значна складаней, чым тыя арэкі, ці лісьце кокі, напрыклад, якое ўжывалася/жавалася тубыльцамі ліціносіі ад пачатку часу...
-
15.09.2026Жвір , лухта. Спытайце любога таксаколяга пра чай і каву, даведаецеся шмат цікавага і пра псіхаактыўнасць, і пра залежнасць. Можаце і сядзельцаў спытаць пра чаёк-чыфірок. А на залежнасці ад кавы пабудаваная гіганцкая індустрыя і сацыяльны культ.
-
15.09.2026Мая задача была не параўноўваць па складаных крытэрыях розныя рэчывы (куды ізноў зацягваеце), а паказаць, што характарыстыка пра наркотыкі, якая з’явілася толькі ў загалоўку, ёсць тыповае перабольшванне са зменай сэнсу, клікбэйт.
-
15.09.2026Таксіколяг, чыфірок - гэта не чай, як напой. Перадазіроўка любых прадуктаў можа выклікаць адпаведныя рэакцыі арганізма. Нават выпечка, хто ёю злоўжывае, можа спрычыніцца падвышэньню узроўню глюкозы, і можа даць вам адпаведны эфект.
Таксама й кава не выклікае залежнасьці, а кафеін цяпер уключаюць нават у напоі, што нічога агульнага з кавай ня маюць. Звычайны кофе (напой) не стымулюе выкіду карцізолу ў колькасьці, што выклікае кепскі эфект.
І, самае галоўнае, гэта не псыхаактыўныя сродкі, гэтыя напоі п'юць за стырном кіроўцы, пілёты самалётаў, навігатары марскога транспарту, медыкі, навукоўцы й нават дзеці ў дз.садку. І не было яшчэ калізій, выкліканых псыхічным станам праз каву ці чай. -
15.09.2026., Ну, так, але дзеля гэтага не змаглі абысьціся без пераліку рэчываў, зьмяшаўшы боб з гарохам. Патрабавалася тэрмінова выправіць вашыя памылкі, каб людзі не баяліся.
-
15.09.2026Калі з галоўным разабраліся, то па другаснаму:
Таксіколяг вам ужо сказаў, дадам. Кафеін (у чаі і кофе) - псіхаатыўнае рэчыва, дае залежнасць. Гэта пацвярджаецца навуковымі крыніцамі.
У міжнародным класіфікатары МКБ-11 кафеін у спісе «Расстройствы, звязаныя з ужываннем псіхаактыўных рэчываў» з асобным кодам 6C48.
Наконт пужаць / не пужаць, проста не трэба прыраўноўваць псіхаактыўныя і наркатычныя рэчывы.
Псіхаактыўнасць і залежнасць маюць шырокі дыяпазон і не абавязкова заўсёды маюць негатыўную ацэнку. Наркотык жа негатыўны тэрмін, да медыцынскага крытэрыя дадаецца юрыдычны, пра негатыўны ўплыў на грамадства.
І той, хто перабольшыў у загалоўку, і Вы, калі кажаце "каб людзі не баяліся", кажаце ўжо пра найгоршае. -
15.09.2026., Не спрабуйце вібрыраваць, хто тут кажа пра кафеін ? У вас сярод іншага прагучаў чай і кава, прадукт, а не асобны яго складнік - кафеін. Шмат прадуктаў сталага ўжытку ў ежу, ды амаль усе, утрымліваюць нейкія рэчывы, якія ў чыстым выглядзе, або ў лашадзінай колькасьці таго прадукту, выклікаюць непрыенасьці, аднак іх спажываюць штодня, без шкоды для здароўя. Ня трэба тут маніпуляцыяў з вылузваньнем, і параўноўваньняў недарэчных яшчэ !! Напой кавы ні ў кога не выклікаў кафеінавай залежнасьці, я рэгулярна праходжу D and A тэст і ніколі не засьвяціўся, нават пасьля вельмі інтэнсіўнай кавы. Пра чай і размовы няма.
-
15.09.2026Гарбата і кава ўтрымліваюць кафеін. У чым праблема?
З тым жа поспехам маглі б сказаць, што піва не трэба разглядаць як алкаголь, хаця яно ўтрымлівае алкаголь.
Эфекты гарбаты і кавы звязаныя менавіта, ў першую чаргу з кафеінам.
СААЗ і іншыя медыцынскія арганізацыі ў сваіх маніторынгах і справаздачах па спажыванні псіхаактыўных рэчываў улічваюць у тым ліку аб'ёмы спажывання кавы, гарбаты, энергетыкаў і алкагольных напояў.
Паўтару, Вы неяк негатыўна ўспрымаеце тэрміны "псіхаактыўнае рэчыва" і "залежнасць", нібыта прыраўноўваеце іх да "наркотыкаў".
Перабольшванні, якія Вы самі выбралі, Вам ніхто не казаў: "залежнасці, ад якой не магчыма пазбавіцца без медыкаментаў", "шкода для здароўя".
Псіхаактыўнае - значыць, уплыў на псіхіку. Стымуляцыя - таксама ўплыў.
А залежнасці бываюць і да добрых рэчаў. Без гарбаты і кавы шмат людзей сутыкнуцца з галаўным болем і млявасцю. Што гэта як не залежнасць?
Пры ўмераным спажыванні кафеін можа прыносіць карысць, памяншаць рызыкі некаторых хвароб, паляпшаць кагнітыўныя здольнасці. Паляпшэнне кагнітыўных здольнасцей - таксама псіхаактыўнасць.
І наколькі карэктна перабольшваць пра "наркатычныя рэчывы" ў загалоўку? Бэтэль - чацвёртае па папулярнасці псіхаактыўнае рэчыва пасля алкаголю, кафеіну, табаку. У артыкуле і навуковай першакрыніцы "псіхаактыўнае рэчыва". Уплыў на свядомасць ёсць, небяспечны эфект ёсць. Але назваць яго наркотыкам - тое ж самае, як напісаць "знайшлі наркотыкі чай і кофе".