Грамадства1717

Азаронак адказаў блогерцы: Падняў ж*пу і прашвырнуўся па гандлёвых кропках

Прапагандыст Рыгор Азаронак не пакінуў без адказу допіс праўладнай блогеркі Зоі Серады. Тая не вытрымала хлусні афіцыйнай прапаганды, што сцвярджае, нібыта бульбы ў беларускіх крамах хапае, а яе дэфіцыт — прыдумка «збеглых». Серада параіла Азаронку «падняць ж*пу, праехаць па магазінах ды расказаць нармальна людзям, чаму такая сітуацыя з бульбай».

Усе фота: Рыгор Азаронак

«Падняў ж*пу і прашвырнуўся па найбліжэйшых гандлёвых кропках на прадмет картохі і гародніны. Вынік на фота», — напісаў Азаронак і апублікаваў фота свайго паходу па крамах. 

Як сцвярджае Азаронак, у мінскіх крамах усё выдатна, усяго хапае. Для пераканаўчасці сваіх слоў прапагандыст дадаў свае ўлюбёныя хамаватыя кпіны: «Але ўсе мы выдатна разумеем, што я быў у спецразмеркавальніку Адміністрацыі прэзідэнта. Прыехаў на «Чайцы». А ў рэальных крамах нічога няма. Толькі камбікорм», — напісаў Азаронак.

І апублікаваў фота, на якіх немагчыма зразумець, дзе рабіліся гэтыя фоткі, у якіх крамах сталіцы яго чытачы могуць купіць гэта багацце — ці ў зале вялікай крамы, ці на рынку, ці на айчынных складах, якія вельмі хваліў МАРГ, маўляў, там усяго хапае. 

На адной з фотак бульба выглядае так, быццам яе праўда адабралі ў свіней, як і пісала Зоя Серада.

Каментары17

  • каша з тапара
    28.04.2025
    "што я быў у спецразмеркавальніку Адміністрацыі прэзідэнта."
    ну. а што я сказала)
  • дык а
    28.04.2025
    дзе на фота азаронак? "прашвырнуўся" мо па прасторах расейскага інтэрнэта? "фота" невядома дзе (мо і сапраўды ў расеі) зроблены і ў якім годзе
  • Абу
    28.04.2025
    Фетыш Грыгорыя: "Я даў вам дождж"; Грыгорый: "Я паказаў вам бульбу!"

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць