Грамадства

Брэсцкага рэстаратара будуць завочна судзіць за ўхіленне ад падаткаў

Следчы камітэт 25 красавіка адкрыў спецвытворчасць у дачыненні да брэсцкага рэстаратара Кірыла Борахава. Прадпрымальніку выставілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 243 КК (Ухіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры).

Кірыл Борахаў. Фота з ягонай інстаграм-старонкі

Абвінавачанаму прапанавалі з'явіцца ва ўпраўленне Следчага камітэта па Мінску. Санкцыя артыкула прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Выданне «Люстэрка» згадвае, што Кірыл Борахаў у свой час адкрыў першы ў Брэсце караоке-клуб «Сола», затым гастро-бар Korova, бар «Мір», сямейную кавярню Mario, дастаўку ежы «Тук-тук». Ён таксама развіваў фастфуд у Мінску і Маскве.

На фоне падзей 2020 года ў Кірыла Борахава ўзніклі праблемы на радзіме. Ягоны гастра-бар Korova некаторы час быў зачынены, а пазней змяніў ўладальніка. Як пісалі СМІ, новым гаспадаром стаў прадпрымальнік Павел Вакульчык — траюрадны брат былога кіраўніка КДБ і цяперашняга памочніка Аляксандра Лукашэнкі па Брэсцкай вобласці Валерыя Вакульчыка.

«Ранейшы саўладальнік быў вымушаны пакінуць краіну і прадаць ўстанову. Так, менавіта прадаць, і менавіта былыя ўладальнікі звярнуліся з гэтай прапановай да новага дырэктара. Калі б гэтая ўгода не адбылася, грыль-бара «карова» ўжо не існавала б, маёмасць была б арыштаваная за даўгі і штрафы ранейшага ўладальніка», — расказалі ў снежні 2020 года брэсцкаму часопісу «Бинокль» прадстаўнікі экс-Korova.

У 2022 годзе на месцы Korova зарэгістравалі новую ўстанову — бар «Каза». Сам Кірыл Борахаў быў вымушаны выехаць з Беларусі. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць