Грамадства

«Норм ці стром працаваць у калгасе?» Беларускія аграрыі адказалі на няпростыя пытанні пра сваё жыццё

Беларускі блогер Дзяніс Трафімчык, аўтар канала ў тыктоку «Аграблог», зладзіў апытанне работнікам сельскай гаспадаркі ў духу трэнду «Норм альбо стром?» і павесяліў карыстальнікаў, заўважыла «Люстэрка». 

У вірусным трэндзе «Норм ці стром?» аўтары ацэньваюць розныя сітуацыі як «норм» (нешта добрае, прымальнае, дапушчальнае) або «стром» (нешта непажаданае ці дзіўнае). Відэа часта здымаюць у жартоўнай ці правакацыйнай манеры, каб уцягнуць гледачоў у абмеркаванне.

@agro_blog_international Как вам ответы?)Что еще спросить?)#агроблог #беларусь #сельскоехозяйство #колхоз #директор #мтз #механизатор #тракторист ♬ оригинальный звук - agro_blog_international

У такі трэнд уключыліся і беларускія работнікі сельскай гаспадаркі. Па некаторых пунктах думкі ў іх разышліся: напрыклад, ці «норм» працаваць у святы альбо гатаваць замест жонкі.

Затое на пытанне аб расцэнках аплаты працы ў калгасе абодва мужчыны аднагалосна адказалі: «Стромна, стромна, стромна».

Таксама, на іх думку, «стром» — гэта пахмяліцца пасля Вялікадня, а вось здымаць ролікі ў калгасе і называць дырэктара гаспадаркі на вы — «норм».

Аднак пытанне, ці нармальна «ўзяць пару літраў саляркі» для сваіх патрэб, паставіў аграрыяў у тупік.

— Палка аб двух канцах, — задумаўся адзін з мужчын.

У рэшце рэшт яны ўсё ж прыйшлі да меркавання, што красці паліва — «стром». Праўда, некаторыя карыстальнікі ў каментарах засумняваліся ў іх шчырасці.

А на пытанне, ці «норм» працаваць у калгасе, у аднаго з работнікаў і зусім вырвалася нецэнзурнае слова.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць