Эканоміка11

Будаўніцтва кожнага кіламетра метро ў Мінску каштуе больш за $60 мільёнаў

Галоўны інжынер патлумачыў, што ўплывае на кошт.

Будаўніцтва аднаго кіламетра метро ў Мінску каштуе больш за 60 мільёнаў даляраў. Пра гэта расказаў галоўны інжынер «Мінскметрапраекта» Георгій Пратасаў у інтэрв'ю «Радыё Мінск».

Кошт будаўніцтва можа вар'іравацца ў залежнасці ад мноства фактараў, такіх як тып грунту, тэхналогіі і метад бурэння. Фіксаванай верхняй мяжы кошту няма. Напрыклад, у Маскве такі праект абыходзіцца ў 90 мільёнаў даляраў за кіламетр.

Паколькі работы вядуцца ва ўмовах шчыльнай гарадской забудовы, гэта патрабуе стварэння аб'язных маршрутаў і пераносу інжынерных сетак.

Мінск таксама сутыкаецца з асаблівасцямі грунтоў — у раёне плошчы Бангалор, дзе будуецца трэцяя лінія метро, узровень падземных вод знаходзіцца на глыбіні ўсяго 1,5—2 метраў у некаторых месцах.

Самая глыбокая станцыя мінскага метро — «Юбілейная плошча», дзе глыбіня катлавана амаль дасягае 30 метраў.

Каментары1

  • Лола
    20.04.2025
    Навошта яго там патрэбнае? Усё нармальныя людзі выехалі пасля 2020га. А панаехаўшая з усходу ліміта й на тралейбусах цудоўна паездзіць.

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?13

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы прапанавалі жорсткі законапраект: грамадзянства — пасля 10 гадоў на сталым ДНЖ, дэпартацыя — за два правапарушэнні63

«Паставілі на лічыльнік яшчэ ў турме». Ігар Карней расказаў, чым скончылася гісторыя з судовымі выканаўцамі і штрафамі1

87 рублёў заробку і асаблівыя ўмовы для некаторых студэнтаў. Выкладчык БДУІР звярнуўся да Лукашэнкі26

У Беларусі стварылі біячып для выяўлення алергіі1

Эстонскія палітыкі моцна раскрытыкавалі Зяленскага: запалохваючы краіны Балтыі, той не даб'ецца поспеху16

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?17

«Жудасць жудасная». У расійскім гатэлі проста каля ложка паставілі помнік салдату Алёшу16

Расіяне пяты раз заявілі пра ўзяцце «ЛНР»6

Ратавальніка з Маладзечна асудзілі па палітычнай справе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?13

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць