Свет44

Трамп можа знізіць мыты для Кітая, калі той прадасць TikTok

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ён гатовы знізіць уведзеныя мыты, калі іншыя краіны змогуць прапанаваць яму нешта «фенаменальнае», піша Bloomberg. Ён таксама сказаў, што можа знізіць пошліны на кітайскія тавары ў абмен на ўхваленне Пекінам продажу TikTok.

Дональд Трамп. Фота: Christopher Furlong / Getty Images

Трамп абараняе сваю тарыфную праграму, нягледзячы на абвал фондавага рынку, заявіўшы, што ён рады зніжэнню працэнтных ставак і верыць, што эканамічныя ўзрушэнні сцішацца.

На пытанне журналістаў, ці азначае гэта, што ён разглядае магчымасць змякчэння пазіцыі, Трамп адказаў, што гэта «залежыць ад абставін» і магчымасцяў прапанаваць ЗША «нешта фенаменальнае».

Трамп паўтарыў, што, між іншым, быў бы гатовы прапанаваць Кітаю тарыфныя льготы, калі Пекін ухваліць продаж TikTok.

«Ёсць сітуацыя з TikTok, калі Кітай, магчыма, скажа: «Мы ўхвалім здзелку, але ці зробіце вы што-небудзь па тарыфах?» Тарыфы даюць нам вялікія магчымасці для вядзення перамоваў», — заявіў Трамп, адказваючы на пытанні журналістаў на борце прэзідэнцкага самалёта, які накіроўваўся ў Маямі.

У суботу, 5 красавіка, заканчваецца вызначаны амерыканцамі тэрмін для продажу гэтага бізнэсу, калі толькі Трамп не прапануе адтэрміноўку ў рамках сваіх намаганняў для дасягнення пагаднення. Ён заявіў, што яны «вельмі блізкія да пагаднення».

Трамп адзначыў, што правёў цэлы дзень у размовах з замежнымі ўрадамі і лідарамі бізнэсу па змякчэнні мытаў. 

Каментары4

  • r a d a r
    04.04.2025
    🤣
  • Смургонец
    04.04.2025
    Марадзёры, яны такія.
  • Лявон
    05.04.2025
    напачатку 90х гэта называлася "рэкет". Цяпер "тарыфы"

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну87

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

У Разані пасля атакі дронаў гарыць НПЗ, які забяспечвае палівам Маскву3

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

Экспрэс-дастаўку лекаў запусцілі ў Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну87

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць