Грамадства22

Амерыканец, затрыманы на чыгунцы пад Маладзечнам, ніяк не звязаны з катастрофай на палігоне

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы абвергла інфармацыю, што грамадзянін ЗША, які быў злоўлены ў Маладзечне ў грузавым вагоне, што прыехаў з Літвы, можа быць звязаны з трагедыяй у Падброддзі.

«Служба аховы дзяржаўнай мяжы удакладніла факты, якія могуць быць неяк звязаныя з інфармацыяй беларускага боку. Адразу ж адзначаецца, што тут няма нічога агульнага з падзеямі на палігоне ў Падброддзі. У Літве некалькі тыдняў грамадзянін ЗША знаходзіўся законна. Памежнікі 26 сакавіка размаўлялі з ім на мяжы з Расеяй, на вакзале ў Кібартай, а 27 і 30 сакавіка на мяжы з Беларуссю, каля вакзала ў Кяне», — піша Delfi.lt.

Учора Памежны камітэт Беларусі паведаміў, што ў пустым грузавым вагоне знайшлі 27-гадовага амерыканца, які нелегальна трапіў у Беларусь з Літвы.

На палігоне ў Падброддзі падчас вучэнняў 25 сакавіка затанула машына з чатырма амерыканскімі вайскоўцамі. Учора было ўстаноўлена, што трое вайскоўцаў загінулі, а чацверты не знойдзены.

Каментары2

  • нуну
    01.04.2025
    Так мы ім і паверылі.
  • a.hto.tam.idze
    01.04.2025
    Быў засланы, каб браць удзел у эвакуацыі Бондаравай.

Цяпер чытаюць

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША10

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

У Ждановічах пад Мінскам будуць будаваць касцёл з гасцявым домам

Пасля таго як сталі забіваць іранскіх кіраўнікоў, Пуцін амаль не з'яўляецца ў Крамлі5

«Гэта проста цуд, што я паляцела». Пасажырка самалёта з Дубая стала на бок беларусаў, якія просяць кампенсацыю ад аператара3

Беларускі музыка згубіў у Варшаве свой пашпарт, але знайшоў іншы — незнаёмай жанчыны. А ўжо яна дапамагла знайсці ягоны5

У Лоеўскім раёне вярнулі ў роднае неба выратаванага мясцовай пенсіянеркай бусла

МАРГ запатрабавала ад хакейнага «Дынама» тлумачэнняў, чаму ў іх рэзка падаражалі квіткі3

Фэйсбук у Беларусі памірае, тыкток самы масавы, VK і «Аднакласнікі» стагнуюць, а трэдсы выбухова растуць4

Расійскі газавоз, падбіты ў Міжземным моры, пагражае экалагічнай катастрофай5

У Капыльскім раёне чатырохгадовы хлопчык загінуў, праваліўшыся ў каналізацыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША10

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць