Арганізатары легендарнага фестывалю апублікавалі праграму на 2025 год.

У 2025 годзе Віва Браслаў адбудзецца з 16:00 25 ліпеня па 03:00 27 ліпеня.
Канцэртная праграма яшчэ будзе дапаўняцца, але пакуль у ёй пазначаны выключна расійскія артысты. Хэдлайнерамі фестывалю стануць Нюша, Элджэй, Люся Чабоціна, «Брава», «Тры дні дажду», MONA і 10Age.
Нюша, Люся Чабоціна і MONA на сцэне будуць адказваць за поп-музыку, а Элджэй і 10Age — за хіп-хоп.
Акрамя канцэртаў на пляцоўцы прадугледжаны вялікі фудкорт, спартыўныя забавы, фотазоны, аквагрым і афрапляценне. Падчас фестывалю абяруць «Міс Віва Браслаў».
Тры тыпы квіткоў (канцэртны, для пражывання і ўсё разам) ужо дасяжныя на сайце мерапрыемства. Стандартны канцэртны квіток можна набыць за 184 рублі і 95 капеек. Пражыванне ў намёце на чатыры дні будзе каштаваць 94 рублі і 95 капеек.
-
Каго вышуквае міліцыя? Па 39% — палітычных і аліментшчыкаў. Рэшта — усе астатнія артыкулы ФОТАФАКТ
-
Ціханоўская пачала ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці з сустрэчы з Зяленскім
-
Беларусы начамі стаяць у чарзе, каб уладкавацца на склад Wildberries у «Вялікім камені» з заробкам ад 1500 рублёў
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары
И восстанут они в очереди в толкан километровые.
И воспляшут под попсу ордынскую, и наступит благодать великая на всей земле литвинской вольной.