Грамадства

У Лівію паляцела з неанансаваным візітам прадстаўнічая дэлегацыя беларускіх чыноўнікаў

Беларуская ўрадавая дэлегацыя прыбыла 9 сакавіка ў лівійскі горад Бенгазі для ўдзелу ў перамовах з урадам Усходняй Лівіі. Беларускія дзяржаўныя СМІ пра візіт нічога не паведамляюць, але прэс-служба ўрада Усходняй Лівіі выклала фотасправаздачу, піша Reform.news.

Старшыня КДБ Іван Церцель

Мяркуючы з фотасправаздач прэс-службы ўрада Усходняй Лівіі, дэлегацыя з Беларусі прыбыла на бізнэс-джэце. 10 сакавіка з Менска ў Бенгазі і назад лётаў таксама Boeing 737 «Белавія».

У склад дэлегацыі ўвайшлі віцэ-прэм'ер Віктар Каранкевіч, кіраўнік КДБ Іван Церцель, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў, міністр прамысловасці Аляксандр Яфімаў, міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў, міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі, міністр адукацыі Андрэй Іванец, старшыня канцэрна «Белнафтахім» Ілля Ікан, першы намеснік міністра замежных спраў Сяргей Лукашэвіч.

З лівійскага боку ў сустрэчы прынялі ўдзел міністр прамысловасці і мінералаў Махамед Абдэлькадэр, міністр сельскай гаспадаркі Юніс Хасан, міністр аховы здароўя Асман Абдэль Джаліль, міністр электраэнергетыкі і аднаўляльных крыніц энергіі Ауад Аль-Бадры, выканаўца абавязкаў міністра вышэйшай адукацыі і навуковых даследаванняў Махдзі Шуайб, кіраўнік Нацыянальнага агенцтва развіцця Джабрыль Аль-Бадры, дарадца прэм'ер-міністра па грамадскіх пытаннях Салем Аш-Шарыф, дарадца і кіраўнік апарата прэм'ер-міністра Салех Аль-Манафі.

«На шляху да стратэгічнага партнёрства Лівіі і Беларусі плённая міністэрская сустрэча завяршылася падпісаннем шэрагу важных дамоўленасцяў паміж прэм'ер-міністрам Усамай Хамадам і віцэ-прэм'ерам Беларусі Віктарам Каранкевічам, якія задалі тон новаму этапу супрацоўніцтва ў розных галінах у падтрымку развіцця і будаўніцтва ў Лівіі», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы лівійскага ўрада.

Паведамляецца таксама пра сустрэчу кіраўніка «Белнафтахіма» з в. а. старшыні праўлення кампаніі Arabian Gulf Oil (AGOCO) Ауадам Куайдэрам. На сустрэчы таксама прысутнічаў міністр электраэнергетыкі і аднаўляльных крыніц энергіі Лівіі Ауад Аль-Бадры. Ілля Ікан падарыў лівійскім калегам плед.

«Падчас перамоў бакі абмеркавалі механізмы працы сумеснай кантактнай групы па рэалізацыі падпісанага пагаднення ў нафтавым сектары. Яно ахоплівае ключавыя напрамкі, такія як геолагаразведка, развіццё тэхналогій здабычы прыродных рэсурсаў, пастаўкі абсталявання і тэхнікі для горназдабыўной галіны, а таксама ўдасканаленне энергетычнага сектара ў адпаведнасці з перадавымі сусветнымі стандартамі і тэхналогіямі», — паведамляе ўрад Усходняй Лівіі.

Навошта ўрадавую дэлегацыю суправаджаў старшыня КДБ, не паведамляецца, аднак можна меркаваць, што Іван Церцель курыруе адносіны з часткай Лівіі, падкантрольнай фельдмаршалу Халіфе Хафтару. Менавіта кіраўнік КДБ сустракаў Хафтара ў Менску каля трапа самалёта 17 лютага, а затым суправаджаў падчас усяго візіту ў Беларусь.

Па паведамленні лівійскіх медыя, візіт фельдмаршала Лівійскай нацыянальнай арміі (ЛНА) Халіфы Хафтара і яго сыноў, Садама і Халеда, у Беларусь быў накіраваны на ўмацаванне сувязяў з Мінскам у вайсковай сферы, у прыватнасці гаворка ішла пра ўзмацненне ВПС і мадэрнізацыю вайскова-марской базы ў Табруку. Таксама стала вядома, што падраздзяленні спецназа Генштаба ЛНА праходзяць падрыхтоўку ў Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам18

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам

Усе навіны →
Усе навіны

У Даніі ўвялі абавязковую вайсковую службу для жанчын2

У мінскай Грушаўцы прадаюць кватэру з маленечкай кухняй і вялікай цаной за квадратны метр1

Бізнэсмен Юрый Гурскі страціў кантроль над кампаніяй Flo Health

Полацкі ўніверсітэт вычысціў з сайта ўсе згадкі пра свайго супрацоўніка, які загінуў на вайне ва Украіне7

Расіяне нанеслі ўдар па сяле ў Днепрапятроўскай вобласці. Сярод загінулых — камандзір брыгады

Макрон аднавіў практыку шматгадзінных размоў з Пуціным2

У Азербайджане паказалі, як выглядаюць затрыманыя расіяне. Яны моцна збітыя ФОТЫ29

На адной з беларускіх трас усталявалі LED-маячкі2

У Екацярынбургу паказальна жорстка затрымалі кіраўніка мясцовай азербайджанскай дыяспары ВІДЭА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам18

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць