Ежа1414

Спыніўся сусветны гандаль кавай

Гандляры і абсмажвальнікі кавы паведамілі, што скарацілі свае закупкі сыравіны да мінімальнага ўзроўню, паколькі галіна перажывае рэзкі скачок цэнаў, піша Reuters. Сусветны гандаль спыніўся.

Фота: vecteezy

Удзельнікі штогадовай канферэнцыі Нацыянальнай кававай асацыяцыі заявілі, што шакаваныя 70-працэнтым ростам цэн ф'ючарсаў на каву тыпу арабіка, якая з'яўляецца эталонам для здзелак па ўсім свеце.

Рост цэн на каву быў выкліканы зніжэннем вытворчасці ў важных рэгіёнах, дзе яна вырошчваецца, асабліва ў Бразіліі, што прывяло да зніжэння даступнасці зерня.

«Звычайна да гэтага часу ў нас ужо ўсё распрададзена, але пакуль мы рэалізавалі менш за 30% прадукцыі. Значнае павышэнне цэн з'ядае грашовы паток кліентаў, у іх не хапае грошай на куплю таго, што ім трэба», — сказаў Рэнан Шуэйры, генеральны дырэктар ELCAFE C.A. у Эквадоры.

Трэйдар сыравіны Луі Дрэйфус заявіў падчас канферэнцыі, што ў адказ на павелічэнне цэнаў вытворцы пашыраюць плантацыі, дзе вырошчваюць каву. 

Плантацыі павялічылі ў Індыі, Угандзе, Эфіопіі і Бразіліі. Лічыцца, што калі Бразіліі ўдасца сабраць хоць бы адзін буйны ўраджай, то гэта, у спалучэнні з новымі пасяўнымі плошчамі, можа прывесці да падзення цэн.

Каментары14

  • мароз
    07.03.2025
    Ну й добра. Можа перастануць піць так многа кавы і трохі паспакайнеюць.
  • Caffeine addict
    07.03.2025
    Кавы засталося на 3 дні
  • very good!
    07.03.2025
    Caffeine addict, Ephedrinum

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: 4‑ы і 6‑ы па велічыні3

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: 4‑ы і 6‑ы па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца запытала ў «Беларуснафты», чаму на іх запраўках адсутнічаюць пракладкі — адказ кампаніі раз'юшыў беларусак31

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай11

Вярхоўны суд Расіі прызнаў экстрэмісцкай арганізацыяй беларускіх «Кіберпартызан»1

Зідан узначаліў зборную Францыі

Без рахунку, без працы, без дакументаў. Як беларус ужо год жыве ў Грузіі пад пагрозай дэпартацыі4

Лукашэнка заявіў пра факты крышавання раскрадальнікаў паліва з боку сілавікоў8

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Сілавікі сталі больш маніторыць тыкток і трэдс6

У акупаваным Марыупалі пасля атакі дронаў загарэўся склад з палівам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: 4‑ы і 6‑ы па велічыні3

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: 4‑ы і 6‑ы па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць