Грамадства11

Бачылі, як незвычайна і па-інстаграмнаму аформілі двор на Даўгабродскай?

Блогер gdehodil паказаў, як крэатыўна аформілі тэрыторыю каля будынку на Даўгабродскай. Там ён заўважыў некалькі цікавых арт-аб'ектаў, сярод якіх асабліва вылучаюцца «рукі зямлі», заўважыў CityDog.io

Акрамя скульптур, блогера ўразіла мазаіка з колатай пліткі на прыступках, якая кантрасна глядзіцца на фоне трактароў. Унутры бізнес-цэнтра чакае яшчэ адзін арт-аб'ект, а ў двары на паркоўцы — муралы ў стылі поп-арт. На думку аўтара, такія малюнкі выдатна падыдуць для фотасесій для інстаграма.

@gdehodil Как вам такое творческое благоустройство городского пространства? адрес: г. Минск, Долгобродская 16 ——————————— [ #gdehodil ] #беларусь #минск #гайд #обзор #обзорминск #достопримечательностиминска #достопримечательности #minsk #belarus ♬ оригинальный звук - Григорий ГдеХодил

Аўтар адзначыў, што падобнае добраўпарадкаванне выглядае прыгожа і незвычайна, і дадаў, што на могілках такія «рукі зямлі» глядзеліся б больш страшна.

У каментарах карыстальнікам таксама спадабалася такое творчае добраўпарадкаванне тэрыторыі, аднак былі і тыя, хто адчувае не зусім станоўчыя эмоцыі ад віду рук з-пад зямлі.

«Выдатна! Прыклад, што Мінск — гэта не застылы ў часе сталінскі вампір, хаця вампір мне таксама вельмі сімпатычны».

«Працую недалёка ад гэтага месца. Увосень былі прыгожыя лакацыі для фота з гарбузамі і не толькі. Акультурылі гэтае мястэчка».

«А што азначаюць гэтыя рукі? Нехта хоча вылезці з магілы? Які дурань мог такое прыдумаць».

«Мне заўсёды неяк не па сабе, калі праходжу міма гэтых рук. А самая прыгажосць пачынаецца далей па Даўгабродскай, у бок трактарнага», — пішуць у каментарах.

Каментары1

  • Чаус
    04.03.2025
    Мне гэтыя пальцы не да спадобы. "Рукі Зямлі" - гэта паэтычны вобраз, а не анатомія чалавека. Але гэта, як кажуць, справа мастацкага густу. Падабаецца людзям - я рады за іх )

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га63

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандысты пасля роліку ў тыктоку паехалі ў вясковую краму — там ужо ўсе задаволеныя, а паліцы поўныя13

«Не ведаю, што вы там выпраўлялі, але мінус як быў так і застаўся». Кліенты банкаў працягваюць скардзіцца на няправільныя балансы3

Папулярная мінская шаўрменная трапіла ў скандал. Што здарылася2

У Магілёве падчас непагадзі жанчыну забіла дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі

Беларуска пасля платнай медыцыны пайшла ў дзяржаўную і расказала свае ўражанні7

У Абу-Дабі пачаліся перамовы Пашыняна і Аліева3

Чарга на польскай мяжы канчаткова рассмакталася2

Келаг: Украіне патрэбны новы «План Маршала»4

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га63

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць