Грамадства

Маці спрабавала вярнуць траіх дзяцей праз TikTok. Што вырашыла камісія?

Трое дзяцей Айшэ і Сяргея з сакавіка 2025 года і да панядзелка дня знаходзіліся пад апекай дзяржавы ў Зэльвенскім сацыяльна-педагагічным цэнтры. Да гэтага дзеці пражывалі з бацькам: мужчына пяць гадоў выхоўваў іх адзін, але вясной з-за «амаральнага ладу жыцця» іх у яго забралі.

Маці, якая да гэтых падзей праяўляла мала ўдзелу ў жыцці дачкі і двух сыноў, вырашыла вярнуць іх сабе, але нават пасля відэазвароту да Лукашэнкі ў яе нічога не атрымалася. Каб дзеці ўсё ж змаглі вярнуцца ў сям’ю, мясцовыя органы сацыяльнай апекі паставілі перад бацькамі шэраг умоў, якія ім трэба было выканаць да чарговага пасяджэння камісіі. Пасяджэнне, як стала вядома, прайшло 14 ліпеня. Што вядома на дадзены момант, піша Onliner.by.

Гісторыя траіх дзяцей, забраных у бацькі, які выхоўваў іх адзін, стала рэзананснай дзякуючы шырокаму розгаласу, створанаму іх маці па імені Айшэ. Спачатку яна запісвала ролікі ў TikTok, а пасля звярнулася ў СМІ.

Пасля разводу дзеці, малодшаму з якіх было ўсяго 8 месяцаў, засталіся жыць з бацькам у вёсцы ў Зэльвенскім раёне, у той час як маці вярнулася ў Мінск і толькі зрэдку іх наведвала. Пазней стане вядома, што сям’я трапляла ў поле зроку органаў апекі яшчэ з 2017 года, але потым, калі дзеці засталіся жыць з бацькам, асаблівых пытанняў да яго не было.

«Першапачаткова я не быў супраць таго, каб дзеці засталіся ў яе [Айшэ], і суд, упэўнены, стаў бы на яе бок, бо гэта паўсюдная практыка. Але яна сама адмовілася ад іскавых патрабаванняў і пры гэтым кажа, што я іх [дзяцей] нібыта выкраў. Калі б яна пастаяла за нашых дзяцей, яны былі б у яе, а я займаўся б працай і дапамагаў ім. Няхай сама сабе прызнаецца, што не праяўляла да іх цікавасці, што ёй было зручна, калі яны былі ў мяне. Увесь гэты час я клапаціўся пра дзяцей. Я пабудаваў двухпакаёвую кватэру ў Зэльве і збіраўся пераехаць туды з дзецьмі да восені: Арсеній у гэтым годзе ідзе ў першы клас. Але не паспеў: у сакавіку дзяцей у мяне адабралі. Цяпер я раблю ўсё магчымае, каб іх вярнуць: прайшоў нарколага, уладкаваўся на працу па месцы жыхарства, бо да гэтага быў самазанятым, займаюся рамонтам у новай кватэры», — тлумачыў Сяргей, якім чынам дзеці засталіся жыць з ім.

Праблемы пачаліся вясной 2024 года: дзяцей прызналі ў сацыяльна-небяспечным становішчы, паколькі, як было ўстаноўлена, іх бацька ўжываў спіртныя напоі.

Згодна з дакументамі, на нейкі перыяд Сяргей прыйшоў у норму, але пасля зноў нешта пайшло не так, і ў сакавіку 2025 года рашылі, што дзяці маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне, і змясцілі іх на час вырашэння сітуацыі ў Зэльвенскі СПЦ.

Даведаўшыся пра гэта, маці ўключылася ў працэс і заявіла, што гатовая забраць усіх траіх дзяцей да сябе і што ўжо зняла для іх двухпакаёвую кватэру ў Мінску. Але ўсё аказалася значна складаней: Айшэ (яна і сама гэтага не адмаўляла) мала ўдзяляла дзецям увагі, мела запазычанасць па аліментах перад былым мужам звыш 19 тысяч рублёў. Акрамя таго, у дзяўчыны стаў назапашвацца доўг за ўтрыманне дзяцей у дзяржаўнай установе.

У маі камісія па справах непаўналетніх Зэльвенскага райвыканкама абмяркоўвала выкананне планаў па абароне правоў дзяцей, адабраных з сям’і — Вары, Анатоля і Арсенія. У выніку абаім бацькам былі дадзены рэкамендацыі і час, каб выправіцца.

Так, напрыклад, бацьку і маці трэба пагасіць салідарны доўг за ўтрыманне дзяцей у дзяржаўнай установе, а таксама «забяспечыць умовы пражывання па месцы жыхарства» (напрыклад, у кватэры Айшэ трэба паставіць пісьмовы стол), а асобна бацьку — прайсці доктара-нарколага і ўладкавацца на працу па месцы жыхарства.

Калі журналісты размаўлялі з Сяргеем, ён распавёў, што дачка адпачывае ў летнім лагеры, а хлопчыкі часова засталіся ў СПЦ, але ён спадзяецца, што ўсе яны хутка вернуцца да яго.

У панядзелак прайшло чарговае пасяджэнне камісіі, дзе было вырашана, што дзяцей вернуць назад у сям’ю, і яны будуць пражываць з бацькам. Іх маці Айшэ распавяла, што будзе звяртацца ў суд з іскам аб вызначэнні месца жыхарства дзяцей у яе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома15

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Піт Паўлаў і Сяргей Марцалеў здымаюцца ў польскім кіно — вось як і навошта2

Паляшук схадзіў у лес і прыцягнуў 50 кілаграмаў лісічак4

Паліцыя Ерэвана не дала вайскоўцам РФ выкрасці расійскага дэзерціра

Прасцей злятаць у Азію: беларуска распавяла, як дабіралася з Гродна ў Беласток5

Прыгарад Стакгольма, дзе арудуюць бандыты-падлеткі з ліку мігрантаў, стаў адным з самых небяспечных месцаў Еўропы29

Як насамрэч збіралі некаторых людзей на таемную інаўгурацыю ў 2020-м? Расказвае Лойка11

У Дудутках адбыўся фестываль «Наш Грунвальд» ФОТЫ3

Цягнік Анапа — Мінск затрымліваецца на 6 гадзін з-за атакі беспілотнікаў1

Беларускія памежнікі затрымалі мужчыну, які ехаў з Літвы разам з самакруткай марыхуаны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома15

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць