Свет44

Нарвегія можа выдзеліць мільярды еўра на падтрымку Украіны з найбуйнейшага ў свеце суверэннага фонду

Нарвегія дагэтуль выдаткавала толькі 3,35 мільярда еўра на дапамогу Украіне, што значна менш у параўнанні з яе скандынаўскімі суседзямі — Даніяй і Швецыяй. Аднак сітуацыя можа змяніцца, піша Euractiv.com.

Нарвежскі пейзаж. Фота: freepik.com

Нарвегія разглядае магчымасць выкарыстання свайго суверэннага фонду для рэзкага павелічэння падтрымкі Украіны на фоне прыкмет аслаблення вайсковай падтрымкі з боку ЗША.

Гэтая краіна валодае найбуйнейшым у свеце суверэнным фондам памерам у 1,7 трыльёна еўра, уключаючы ацэначныя 109 мільярдаў еўра прыбыткаў ад павышэння цэн на газ у 2022 і 2023 гадах.

Да гэтага часу Нарвегія выдаткавала толькі 3,35 мільярда еўра на падтрымку Украіны — суму, якую рэдактары вядучых шведскіх і дацкіх газет назвалі «ганебнай» і «вартай жалю». Паводле тых жа даных, Данія выдзеліла 5,41 мільярда еўра, а Швецыя — 8,05 мільярда.

«Нарвегія — адна з нямногіх краін, якая мае значныя фінансавыя рэсурсы, і таму мы павінны неадкладна памножыць нашу падтрымку Украіны», — заявіла ў суботу лідарка апазіцыйнай Ліберальнай партыі Нарвегіі Гуры Мелбі.

Былая кансерватыўная прэм'ер-міністарка Нарвегіі Эрна Сульберг заявіла, што падтрымка павінна быць павялічаная «значна» і «хутка».

«Урад можа з упэўненасцю меркаваць, што ў парламенце ёсць воля да выдзялення дадатковых сродкаў», — заявіла яна.

Ліберальная партыя і Сацыялістычная левая партыя заклікалі да тэрміновага пасяджэння парламента, але, як стала вядома Euractiv, яны цяпер чакаюць прапановы ўрада.

«Нарвегія ўваходзіць у лік найбуйнейшых донараў Украіны. Мы ўжо абавязаліся выдзеліць як мінімум NOK 167 мільярдаў крон (14,7 мільярда еўра) на падтрымку да 2030 года,» — паведаміў Euractiv прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў.

«Мы хутка прадставім прапанову аб павелічэнні падтрымкі Украіны для парламента» — сказаў прэм'ер-міністр краіны Ёнас Гар Сцёрэ, які браў удзел у нядаўняй сустрэчы еўрапейскіх лідараў у Лондане.

Ідэя больш актыўнага выкарыстання фонду для падтрымкі Украіны і еўрапейскіх абарончых выдаткаў набірае папулярнасць у Нарвегіі.

Адной з прапаноў з'яўляецца канверсія прыкладна €300 мільярдаў з €450 мільярдаў у ліквідных аблігацыях фонду ў еўрапейскія абарончыя аблігацыі з умовай, што грошы будуць выкарыстоўвацца выключна для развіцця абароны Еўропы.

З 2001 года Нарвегія строга прытрымліваецца бюджэтнага правіла, якое дазваляе выдаткоўваць не больш за 4%, а потым 3% свайго суверэннага фонду кожны год. Правіла было ўведзена пры шырокай міжпартыйнай падтрымцы тады, калі прэм'ер-міністрам краіны быў Енс Столтэнберг, які ў 2014-2024 гадах займаў пасаду генеральнага сакратара НАТА.

Цяпер Столтэнберг займае пасаду міністра фінансаў Нарвегіі і ён папярэдзіў адносна небяспекі парушэння бюджэтнага правіла. «Гэта небяспечная ідэя — парушаць бюджэтнае правіла, каб выдзеліць больш грошай для Украіны», — сказаў ён 7 лютага.

Міністэрства замежных спраў Нарвегіі адмовілася даць дадатковыя каментары наконт таго, наколькі яно хоча павялічыць дапамогу, спаслаўшыся на заяву Сцёрэ.

«Усе астатнія палітыкі, якія мы праводзім, заснаваныя на тым, што мы свабодная і незалежная краіна, і што ў нас ёсць функцыянуючы міжнародны парадак,» — сказаў міністр замежных спраў Эспен Барт Эйдэ.

Каментары4

  • Filipp
    03.03.2025
    Можа, гэта канешне добра, але лепей "заўтра" выдзеліць.
  • Голобродько
    03.03.2025
    Выделяте!
  • Австрияк
    03.03.2025
    А можа і не выдзеліць

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец1

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Заснавальніка парталаў па арэндзе жытла асудзілі за палітыку. Ягоныя праекты — «Кватэры для вас» і «ТутКут»1

У расійскім Чэлябінску падлетак прынёс у школу арбалет і стрэліў аднакласніцы ў галаву3

Шрайбман пра з'яўленне Мельнікавай у Мінску: Ёй далі права жыць сваім жыццём12

Электрабум у Беларусі: Белстат расказаў, як за год вырасла колькасць электрамабіляў у беларусаў1

Электробус выехаў на ходнікі каля станцыі метро ў Мінску4

ЗША і Ізраіль 4‑5 дзён не будуць імкнуцца ліквідаваць двух высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў дзеля перамоваў

Лукашэнка, які вечна незадаволены беларусамі, пахваліў паўночнакарэйскі народ5

ЗША ўжо запланавалі наземную аперацыю ў Іране1

«Яе вывелі з Польшчы». Былая афіцэрка Агенцтва ўнутранай бяспекі — пра тое, што Мельнікава знайшлася25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец1

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць