Грамадства99

Лукашэнка забараніў Снапкову лаяцца матам на міністраў і біць іх па галаве

Пераназначаючы Мікалая Снапкова на пасаду віцэ-прэм'ера, Аляксандр Лукашэнка расказаў яму, як варта працаваць з «дзецьмі прэзідэнта».

Аляксандр Лукашэнка. Скрыншот відэа

Лукашэнка забараніў Снапкову крычаць на міністраў. Гэтую выключную прэрагатыву ён пакінуў сабе.

«Каб вы не забывалі, што гэта — «дзеці прэзідэнта», прызначаныя прэзідэнтам. Таму біць па галаве іх нельга, матам лаяцца на іх нельга, і нават крычаць на іх нельга. Толькі калі за межамі кабінета, па-мужчынску. Вось такі падыход павінен быць», — заявіў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што Снапкоў у яго — «як бяльмо на воку», паколькі яны часта перасякаюцца па працы.

«У вас паўнамоцтвы, самастойнасць вялікая. Вас вельмі добра характарызуюць, з кім бы я не размаўляў. Вы за час працы ва ўрадзе сталі ну зусім іншым чалавекам. Таму я вельмі спадзяюся на вас у новым старым урадзе», — адзначыў Лукашэнка.

Лукашэнка сёння пераназваў большасць міністраў. Мікалай Снапкоў захаваў пасаду першага віцэ-прэм'ера, яшчэ адным намеснікам кіраўніка ўрада стаў Уладзімір Каранік. Пры гэтым хто ўзначаліць урад, пакуль невядома.

Каментары9

  • даведка
    03.03.2025
    Лукашенко сам только может материть министров.
  • Яніна
    03.03.2025
    Дык як так? Раней біццё па галаве ва "урадзе" было нормай? Гэта шмат чаго тлумачыць 😆
  • 25
    03.03.2025
    Яке кончанэ. Гуманіст падзі знайшоўся

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць