Культура99

Стала вядома, што зробяць з яўрэйскімі надмагіллямі і фрагментамі брамы, знойдзенымі ў Мінску

Нягледзячы на гістарычную каштоўнасць і перыядычныя скандалы з будаўнічымі працамі, якія закранаюць старыя помнікі і пахаванні, чыноўнікі не плануюць надаваць ахоўны статус былым яўрэйскім могілкам.

У траншэі выяўленыя яўрэйскія надмагіллі і фрагменты гістарычнай могілкавай брамы. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Адказ Упраўлення культуры Мінгарвыканкама на зварот наконт земляных работ па Калектарнай вуліцы ўздоўж тэрыторыі былых яўрэйскіх могілак апублікаваў тэлеграм-канал «Спадчына».

Будоўля на месцы нядаўна знесенай Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна прывяла да пракладкі інжынерных сетак па ўскраіне былых могілак. У пачатку лютага ў выкапанай траншэі ў зямлі былі выяўленыя каля дзясятка яўрэйскіх надмагілляў (мацэваў), а таксама фрагменты гістарычнай могілкавай брамы.

У выніку розгаласу работы былі спыненыя, хоць чыноўнікі і адмаўлялі, што траншэя пракладзеная праз могілкі. 

Як паведамляецца ў адказе, прадстаўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі правялі агляд тэрыторыі і прыйшлі да высновы, што ў траншэях і адвале грунту не зафіксаваны культурны слой, чалавечыя рэшткі ці іншыя археалагічныя знаходкі. Што выглядае даволі дзіўна, бо гаворка ідзе пра цэнтр горада.

Траншэя, выкапаная пад інжынерныя камунікацыі па ўскраіне колішніх могілак па Калектарнай вуліцы. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Што будзе з надмагіллямі і фрагментамі брамы

У адказе паведамляецца, што адміністрацыя Маскоўскага раёна разам з Міжнародным адукацыйным цэнтрам імя Яганэса Рау мае намер размясціць выяўленыя яўрэйскія мацэвы ў мемарыяльным парку на месцы могілак, на поўнач ад месца знаходкі, побач з раней выяўленымі надмагіллямі.

Фрагменты мураваных і металічных канструкцый, элементы дэкору колішняй брамы, якія б маглі дазволіць у будучыні дакладна рэканструяваць страчаны помнік, будуць выкарыстаныя ў будучай экспазіцыі Гістарычных майстэрняў імя Леаніда Левіна пасля заканчэння рэканструкцыі будынка.

Брама яўрэйскіх могілак да знішчэння. Фота з архіва Інстытута яўрэйскіх даследаванняў у Нью-Ёрку
Суаднясенне выяўленых фрагментаў з гістарычным фотаздымкам могілкавай брамы. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Гэта не першы выпадак, калі будаўнічыя работы закранаюць старыя помнікі і пахаванні. У 2019 годзе пры будаўніцтве трэцяй лініі метро тут былі раскапаныя надмагіллі і нават чалавечыя парэшткі. Але нягледзячы на гэта, чыноўнікі не плануюць надаваць ахоўны статус былым яўрэйскім могілкам.

Паводле інфармацыі, якая была перададзена чыноўнікам з Інстытута гісторыі, могілкам XIX — першай паловы XX стст. не надаецца статус помніка археалогіі. Але ў Кодэксе аб культуры насамрэч такога абмежавання няма.

У 2019—2020 гадах, як паведамляецца ў адказе, неаднаразова паступалі прапановы аб наданні тэрыторыі былых яўрэйскіх могілак статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Аднак яны былі адхіленыя праз нібыта неадпаведнасць заканадаўству. 

Гэта азначае, што выпадкі будаўнічых работ на былых яўрэйскіх могілках, хутчэй за ўсё, паўторацца ў будучыні. Але ёсць і станоўчы момант: фрагменты гістарычнай брамы не закапаюць назад, а выставяць на паказ.

Каментары9

  • Грыша
    20.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Отец Засандалий
    20.02.2025
    Опять холокост?
  • Gorliwy Litwin
    20.02.2025
    Навіна на НН (не вельмі прыемная) і яшчэ менш прыемны каментар пад ёй ад нейкага простага шчырага этнавяскоўца – з пазітыўным балансам лайкаў
    Ілюстрацыя як простыя шчырыя этнавяскоўцы ставяцца да габрэяў. Але прыкладна так сама яны ставяцца да “ляхаў”, да “жммудзінскіх летувісаў” і многіх іншых. Проста не трэба мець ілюзій на іх конт.
    "відьмаявідьма
    20.02.2025
    у маёй бабулечкі няма помніка... там жа - у лесе пахаваны мой тата, дзядуля... там бабулечка паказвала мне звычайныя замшэлыя камяні, кажучы - тут той пахаваны... тут тая...
    простым беларусам не было калі, як і за што (за якія шэкелі) ,,помнікі,, сааружаць
    мае продкі жывуць у памяці маёй"

Цяпер чытаюць

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць23

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Усе навіны →
Усе навіны

Людзі сабралі 25 тысяч на дапамогу вызваленым героям за пяць гадзін1

У Баранавічах раскрылі забойства 27‑гадовай даўніны2

Паўлу Белавусу ў зняволенні не далі захаваць тату з бел-чырвона-белым сцягам10

У Бярэзінскім раёне двухгадовае дзіця атруцілася ягадамі ландыша2

Заснавальнік TikTok стаў самым багатым чалавекам Азіі

У Беларусі здымаюць фільм пра легендарнае мінскае «Дынама»5

Яўген Каравулаў з КР: «Мне прапанавалі супрацоўнічаць з КДБ. І я сказаў «так»38

«Я зразумеў за гэтыя шэсць гадоў, што вельмі шчаслівы чалавек». Андрэй Аляксандраў расказаў пра вызваленне і першую сустрэчу з жонкай

У холе мінскага Dana Mall аднекуль з'явіўся жывы певень ВІДЭА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць23

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць