Грамадства11

Лукашэнка падпісаў змены ў Крымінальны кодэкс

Аляксандр Лукашэнка 17 лютага падпісаў закон «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці», якім уносяцца комплексныя змены ў крымінальнае і крымінальна-працэсуальнае заканадаўства, паведамляе прэс-служба палітыка.

Крымінальны кодэкс. Фота ілюстрацыйнае

Пра будучыя змены мы пісалі ў жніўні 2024 года: Лукашэнка прапанаваў змякчыць шэраг крымінальных артыкулаў. Але «палітычных» гэта не будзе тычыцца

У адпаведнасці з дакументам перагледжаныя санкцыі ў дачыненні да 97 складаў злачынстваў. З іх 65 дапоўненыя альтэрнатыўнымі больш мяккімі відамі пакаранняў (24 склады злачынства да цяперашняга часу ўтрымлівалі пазбаўленне волі як адзіна магчымае пакаранне). Яшчэ 32 склады змененыя ў частцы памеру пакаранняў.

Вызначаецца, што жанчынам, якія ўчынілі няцяжкія злачынствы ўпершыню, і адзінокім мужчынам, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў, а таксама непаўналетнім і інвалідам I групы пазбаўленне волі не прызначаецца. Гэта, аднак, не тычыцца артыкулаў, звязаных з гвалтоўнымі дзеяннямі, а таксама артыкулаў «за палітыку».

Крымінальныя справы аб парушэнні правіл дарожнага руху, што пацягнула прычыненне шкоды блізкім сваякам ці членам сям'і вінаватага ў ДТЗ, будуць заводзіцца толькі па заяве пацярпелых. Такі падыход закліканы спрыяць унутрысямейнаму ўрэгуляванню канфліктаў.

Законам прадугледжана таксама ўзмацненне супрацьдзеяння кіберзлачыннасці. Так, магчымае накладанне арышту на грашовыя сродкі, якія з'яўляюцца прадметам злачынства. Гэта, як лічыцца, дазволіць аператыўна блакаваць выкрадзеныя сумы на рахунках і забяспечваць іх вяртанне пацярпелым.

Замацоўваецца таксама механізм блакавання нумароў мабільных тэлефонаў, фішынгавых сайтаў, іншых інтэрнэт-рэсурсаў, якія выкарыстоўваюцца зламыснікамі ў злачынных схемах.

Фармальна павялічваецца і абарона правоў непаўналетніх удзельнікаў крымінальнага працэсу. Цяпер удзел педагога і псіхолага будзе абавязковы як пры допыце падлеткаў, так і правядзенні з іх удзелам вочнай стаўкі і праверкі паказанняў на месцы.

Акрамя таго, «законам прадугледжаныя меры, якія дазваляюць судам больш гнутка падыходзіць да прызначэння пакарання за злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў».

Каментары1

  • Вольга
    17.02.2025
    Закон, што дышла - куды сіпаты пёрне - туды і выйшла.

Цяпер чытаюць

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю23

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адбылося ДТЗ з шасцю аўтамабілямі

Палезлі грыбы. Дзе і што знаходзяць?3

Лукашэнка пра заробкі: Раздурваць сялян нельга 20

Бен Афлек і яго напарнік выйгралі мільён даляраў у гульні «Хто хоча стаць мільянерам?»6

Навукоўцы б'юць трывогу: судны, якія захраслі ў Армузскім праліве, разнясуць па ўсім свеце грымучую біялагічную сумесь5

Лукашэнка абсыпаў узнагародамі работнікаў «Савушкавага прадукту», які святкуе юбілей6

49 тысяч мігрантаў прыбылі за суткі ў іспанскую Сеуту22

Былая палітзняволеная Ася Булыбенка робіць выставу карцін, напісаных пасля аборту31

Падлеткі зладзілі флэт, пакуль бацькоў не было дома — скончылася крыміналкай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю23

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць