Культура

Вольныя Купалаўцы праводзяць у Варшаве тыдзень тэатра і паказваюць свае знакавыя спектаклі

Вольныя Купалаўцы праводзяць у Варшаве тыдзень тэатра і паказваюць свае знакавыя спектаклі, піша Reform.news.

Монаспектакль Зоі Белахвосцік «Moj Hleb» распавядае аб станаўленні Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы з 1920 года. Гэта шчыры аповед пра асабісты жыццёвы шлях, пра гісторыю тэатральнай дынастыі, пра падзеі ў Беларусі, якія жорстка адбіваліся на лёсе Купалаўскага тэатра і Купалаўцаў. Рэжысер: Аляксандр Гарцуеў.

«Гусі-людзі-лебедзі» Аляксандра Гарцуева — гэта спектакль-антыўтопія, створаны паводле адной з частках вядомага раману Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы». З гэтага спектакля вымалёўваецца нярадасная карціна: татальная дэградацыя, крах культуры, маралі і тэхналогій, і гучыць скразны матыў беларускай беспрытульнасці і бяздомнасці ў свеце. Быць беларусам — гэта ня мець свайго месца ў сьвеце. Або інакш: быць беларусам — гэта ўсюды адчуваць сябе чужым, іншым. Магчыма, што і Чужаніцай, і Іншым.

«Экстрэмісты» — спектакль Аляксандра Гарцуева паводле п’есы Юліі Цімафеевай, заснаванай на гісторыі музыкаў гурта Irdorath. Узброеныя барабанамі, гітарамі і бубнамі, яны выйшлі на вуліцу і спявалі пра перамены, што ніяк не адбудуцца. За гэта на сваёй радзіме яны былі абвешчаны экстрэмістамі.

Спектакль «Зэкамерон» рэжысера Войцэха Урбаньскага звязаў шэраг апавяданняў са зборніка Максіма Знака ў адзіную імпрэзу. Гэта гісторыя пра тое, што адбываецца за кратамі ў Беларусі, у якіх умовах жывуць палітвязьні, як пачуваецца чалавек у турме, якія людзі яго атачаюць, як адбываецца камунікацыя паміж усімі гэтымі людзьмі, як гэта ўплывае на кожнага з іх і, нарэшце, як палітвязню ўдаецца заставацца чалавекам. Музыка і песні на словы Максіма сталі базавым злучальным элементам.

Спектаклі ідуць на беларускай мове з польскімі субцітрамі.

Месца: Scena Przodownik Teatru Dramatycznego, Olesińska 21.

Квіткі і падрабязная інфармацыя тут.

Тыдзень тэатра пройдзе ў тым ліку дзякуючы народнай падтрымцы — сродкам, якія атрымалі Купалаўцы праз магчымасць беларусаў у Польшчы накіраваць свае 1,5% падаткаў пэўнай арганізацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

Белы парашок, які знайшлі ў машыне мітрапаліта Іларыёна, аказаўся какаінам23

Беларуску расчаравалі сыркі «Топ Crispy» з фундуком — у іх не знайшлося фундуку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць