Грамадства44

У Жлобіне будуць выпускаць «інавацыйныя бейсболкі». На іх хочуць зарабіць 270 тысяч даляраў

Для вытворчасці імпартазамяшчальных бейсболак будуць мадэрнізаваць абсталяванне.

Ілюстрацыйнае фота: БелТА

Жлобінская швейная фабрыка ў найбліжэйшыя два гады збіраецца асвоіць вытворчасць бейсболак. Усё дзеля імпартазамяшчэння.

Дырэктар фабрыкі Таццяна Осіпава расказала, што на прадпрыемстве ёсць усё неабходнае для стварэння новай прадукцыі, піша БелТА.

Пад вытворчасць бейсболак фабрыка запланавала цэлы праект. Пры гэтым для прадпрыемства гэтая прадукцыя з'яўляецца інавацыйнай і імпартазамяшчальнай. У чым інавацыйнасць папулярнага яшчэ з 1970-х гадоў галаўнога ўбору, не паведамляецца.

Планы ў фабрыкі амбіцыйныя: за кошт запуску новага прадукту прадпрыемства збіраецца павялічыць вытворчасць імпартазамяшчальнай прадукцыі на 270 тысяч даляраў.

Дарэчы, у 2024 годзе фабрыка стала «Вытворцам года» ў конкурсе «Імпартазамяшчэнне».

Каментары4

  • учора ў краме
    27.01.2025
    джэмпер жаночы ад Алеся паноснага (на цэтліку напісана - розовый беж) мадэлі бывай маладосць - кошт 186,24 р.
    як вам кошт?
  • дурамар
    27.01.2025
    што такое бейсболкi?
  • бес-болкі
    27.01.2025
    настолькі нішчы, што не ведаеце, што такое бейсболкі? ну во -
    На фэсце байкераў Лукашэнка быў у бейсболцы маладога амерыканскага брэнда ФОТА і ЦЭНЫ https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/177881

Цяпер чытаюць

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску12

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Новы кіраўнік брытанскай дыпламатычнай місіі ўжо ведае два беларускія словы1

Праз моцны вецер без святла і вады засталіся Смалявічы1

У Брытаніі зніклага ката знайшлі праз год за 160 кіламетраў ад дома ў прытулку для бяздомных жывёл

Італьянская амбасада ў Мінску зладзіла адкрытую вечарыну ў Пасольскім дворыку. Беларусы сталі ў чэргі7

Удава Мілінкевіча: «Аляксандр абавязкова вернецца на радзіму, дадому. Надыдзе час»3

Бацька пакінуў 7‑гадовага сына аднаго на найвышэйшай гары Японіі, а сам працягнуў узыходжанне1

Не трэба ўспрымаць паступовасць як слабасць. Гэта адзіны рэальны шанец для Беларусі24

Усходнееўрапейскія краіны гатовыя самі ўтрымліваць у сябе амерыканскія войскі, абы толькі Трамп іх не выводзіў7

Румынія зноў пачала выдаваць візы беларусам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску12

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць