Свет

Памёр аўстрыйскі пісьменнік і гісторык Марцін Полак. Ён пісаў і пра Беларусь

17 студзеня 2025 года ва ўзросце 80 гадоў у Вене памёр вядомы аўстрыйскі пісьменнік і гісторык Марцін Полак. Усе ягоныя кнігі былі так ці інакш прысвечаныя праблематыцы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у тым ліку — лёсам усходнееўрапейскага яўрэйства. Закраналася ў іх і беларуская праблематыка.

Марцін Полак нарадзіўся 23 мая 1944 года ў Бад-Хале (Верхняя Аўстрыя)

Ён вывучаў славістыку і ўсходнееўрапейскую гісторыю ў Вене, а ў перыяд з 1987 па 1998 год быў карэспандэнтам часопіса Der Spiegel у Вене і Варшаве.

У Марціна Полака была складаная асабістая гісторыя. Ён быў пазашлюбным сынам члена нацысцкай партыі з 1931 года, штурмбанфюрара СС Герхарда Баста, які служыў у айнзацгрупе H у Славакіі, затым кіраваў зондэркамандай 7a і зондэркамандай 11a ў Савецкім Саюзе і актыўна ўдзельнічаў у дэпартацыі і масавым знішчэнні габрэяў. Ягоны бацька жыў пасля вайны па фальшывых дакументах і пад выдуманым імем, а пасля быў забіты правадніком каля перавала Брэнер пры спробе перайсці аўстрыйска-італьянскую мяжу, каб эміграваць у Аргенціну.

Сам Полак не толькі не замоўчваў гэты траўматычны факт з сямейнай гісторыі, але і рэфлексаваў над ім. У 2004 годзе ён нават выдаў кнігу «Мёртвы ў бункеры. Аповед пра майго бацьку».

«Ад індывідуальнага, нават прыватнага, да вялікага цэлага і назад: Марцін Полак ніколі не ішоў па галоўных дарогах памяці, яго цікавілі абыходныя шляхі. Яго цікавілі выпадковыя знаходкі, фрагменты дакументаў, часта старыя фотаздымкі і паштоўкі, якія выклікаюць больш пытанняў, чым даюць адказаў», — напісаў у сваім некралозе Герберт Орлінгер, кіраўнік выдавецтва Zsolnay Verlag, у якім выходзілі многія кнігі Полака.

Адна з ягоных кніг, пад назвай «Затушаваныя краявіды», была выдадзена ў 2018 годзе выдавецтвам «Інбелкульт» па-беларуску. Гэтая кніга прысвечаная праблемным аспектам культуры памяці ў грамадствах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. У ёй аўтар звяртаў увагу на тое, што ў Беларусі, Украіне, Славеніі, Польшчы, Аўстрыі і іншых краінах існуе бясконцая колькасць масавых пахаванняў, не ўшанаваных як след. Больш за тое, многія масавыя магілы, дзе ляжаць целы ахвяр, забітых без суда і следства камуністычнымі або нацысцкімі катамі, нават не пазначаныя ў публічнай прасторы.

Прыгожыя краявіды гэтых краін хаваюць у сабе сляды масавых забойстваў, якія выпадкова можна выявіць нават і сёння. Пакуль памяць пра гэтых ахвяр не будзе вернута, а месцы іх пахаванняў не будуць увекавечаныя, гэтая страшная, крывавая гісторыя можа даваць рэцыдывы і ў нашыя дні, лічыў Марцін Полак.

Сярод іншага Полак займаўся перакладамі на нямецкую мову са славянскіх моў. У тым ліку ён перакладаў з польскай кнігі выхадца з Пінска, вядомага трэвел-журналіста Рышарда Капусцінскага. Быў шмат разоў узнагароджаны, у тым ліку Цэнтральнаеўрапейскай літаратурнай прэміяй Angelus (2007), Лейпцыгскай кніжнай прэміяй за еўрапейскае ўзаемаразуменне (2011), Дзяржаўнай аўстрыйскай прэміяй за культурную публіцыстыку (2018).

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць