Каханне і сэкс77

Па прагнозах эксперта, у гэтым годзе жанчыны абгоняць мужчын у сэксе з робатамі

Да часу, калі робаты стануць звыклай з'явай у сэксуальнай практыцы, застаецца пара дзесяцігоддзяў.

Robot intimacy Інтымныя адносіны з робатам Интимные отношения с роботом
Выява згенераваная з дапамогай штучнага інтэлекту Grok

Футуролаг, доктар фізіка-матэматычных навук Ян Пірсан сцвярджае, што ўжо ў гэтым годзе чалавецтва пачне ўкараняць першыя формы рабатызаванага сэксу. І лідарамі ў гэтым будуць жанчыны.

Як піша Daily Mail, Пірсан звяртае ўвагу, што часткова гэта можа быць абумоўлена тым, што ў жанчын ёсць адна перавага — ужо больш за паўстагоддзя яны выкарыстоўваюць вібратары.

Цяпер індустрыя сэкс-цацак выпускае не толькі аўтаномныя прылады, але і тэледыльданічныя, які даюць магчымасць кіравання на адлегласці.

Многія такія цацкі сінхранізуюцца з віртуальнай рэальнасцю, што дае магчымасць ствараць больш рэалістычныя і інтэнсіўныя ўражанні. Прылады могуць падключацца да смартфонаў, камп'ютараў ці іншых прылад праз Wi-Fi або Bluetooth, што дае шырокі спектр магчымасцяў для кіравання.

Гэта тэхналогія дазваляе не толькі разнастаіць інтымнае жыццё, але і падтрымліваць эмацыйную і фізічную блізкасць паміж партнёрамі, якія жывуць на адлегласці.

Паводле апытанняў, каля 63% жанчын прызналіся, што ўжо выкарыстоўваюць ці хацелі б паспрабаваць сэкс-цацкі, а 40% лічаць, што віртуальная рэальнасць зробіць сэкс цікавейшым і прыемнейшым.

Нягледзячы на ​​распаўсюджанае меркаванне, што рынак сэкс-робатаў арыентаваны на мужчын, аналітыкі мяркуюць, што гендарная роўнасць у гэтай сферы можа надысці ўжо ў бліжэйшыя гады.

Даныя пацвярджаюць гэтую тэндэнцыю: адно з даследаванняў галіны паказала, што мужчыны і жанчыны выкарыстоўваюць сэкс-цацкі амаль у роўнай ступені. У 2024 годзе сярод апытаных 17,8% мужчын і 16,5% жанчын паведамілі, што мелі такі сэксуальны досвед.

Пры гэтым 47% апытаных лічаць, што ў будучыні сэкс-робаты заменяць каханкаў, а 50,7% прызналіся, што гатовыя паспрабаваць сапраўдную рамантычную сувязь з сэкс-робатам.

Аднак, па словах доктара Пірсана, шырокаму ўкараненню сапраўдных гуманоідных сэкс-робатаў у найбліжэйшай будучыні будзе перашкаджаць іх высокая цана. Сярэдні кошт сэкс-робата ў 2022 годзе складаў каля 3600 долараў ЗША. 

Сёння гэта невялікі рынак. Даследаванні 2024 года паказалі, што ў свеце, які налічвае мільярды людзей, у штогод прадаецца каля 57 тысяч сэкс-робатаў, а індустрыя ацэньваецца ў 201 мільён долараў у год, што складае ўсяго 0,5% ад агульнага рынку сэкс-цацак.

Пірсан прадказвае, што да 2030 года большасць людзей будзе практыкаваць «віртуальны сэкс». Пры гэтым многія будуць выкарыстоўваць толькі віртуальную рэальнасць без прыцягнення дадатковых прылад, такіх як сэкс-цацкі.

Да 2035 года сэкс-цацкі будуць значна ўдасканаленыя і стануць больш інтэграванымі з віртуальнай рэальнасцю. Па ягоных прагнозах, для многіх стане звыклым выкарыстанне віртуальнага сэксу і калекцыі прылад, якія ўзаемадзейнічаюць з віртуальнай рэальнасцю, ствараючы больш рэалістычныя і персаналізаваныя перажыванні.

Пірсан прызнае, што многія людзі будуць працягваць адчуваць сумневы і дыскамфорт наконт сэксу з робатамі. Аднак ён лічыць, што да 2050 года гэтае адчуванне «гідлівасці» паступова знікне.

Футуролаг лічыць, што ключавыя тэхналагічныя дасягненні на працягу бліжэйшых дзесяцігоддзяў дапамогуць людзям прывыкнуць да сэкс-робатаў. Гэта стане магчымым дзякуючы ўдасканаленню штучнага інтэлекту, механічных паводзін і тактыльных адчуванняў робатаў, а таксама іх здольнасці ўсталёўваць трывалыя эмацыйныя сувязі, ператвараючыся ў сяброў і партнёраў.

Каментары7

  • Барадзед
    12.01.2025
    Кто-то таким вещами занимается? Правда?
  • "поцелуй мой блестящий зад" (Бендер Родригес Сгибальщик)
    12.01.2025
    у рубрыцы Каханне і сэкс
  • кексолог
    13.01.2025
    они не заменят человека, т.к. для полной палитры (и здоровой) эмоций необходима минимальная влюбленность в человека. с роботами может быть быть лишь редуцированный спектр, связыанный лишь с удовлетворением части физиологических потребностей, снятия напряжения, но не более

Цяпер чытаюць

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Усе навіны →
Усе навіны

«На Раство падарылі 5 кілаграмаў рысу». Беларуска ў 65 гадоў пераехала ў Гану і займаецца манікюрам1

Ці ўключаць у Беларусі ацяпленне з-за халоднага надвор'я, адказалі ў ЖЭУ

«Этэрнаўт»: аргенцінскі Netflix выпусціў шматзначны серыял пра апакаліпсіс2

Камісар ЕС: Еўрасаюз удвая павялічыць дапамогу Украіне, калі Трамп не пераканае Пуціна заключыць мір3

У нядзелю розніца максімальных тэмператур у Беларусі склала 15 градусаў

У Брэсце патануў чатырохгадовы хлопчык. Ратавальнікам удалося вярнуць яго да жыцця

Вучоныя назвалі колькасць крокаў, якая ратуе офісных работнікаў16

Рыжанкоў даклаў Эйсмант, што накалоў дроў15

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць