Грамадства11

Стала вядома, колькі афіцэраў у беларускае войска сёлета прызвалі з запасу

Ваенкам Гродзенскай вобласці Вячаслаў Раманенка раскрыў інфармацыю аб колькасці афіцэраў запасу, якіх у гэтым годзе мелі прызваць на службу, заўважыў «Беларускі Гаюн». 

Па словах ваенкама Гродзенскай вобласці, на 2024 год быў вызначаны план прызыву 1000 афіцэраў запасу. З падначаленай яму Гродзенскай вобласці было прызвана 138 чалавек.

Такім чынам, канстатуе «Беларускі Гаюн», у 2024 годзе ў беларускае войска планавалі прызваць столькі афіцэраў запасу, колькі дагэтуль прызывалася сумарна за перыяд з 2016 па 2023 гады. Ці ўдалося ваенкаматам сёлета выканаць гэты амбіцыйны план — не паведамлялася.

Афіцыйна прычынамі прызыву афіцэраў запасу называецца дзве:

1) павышэнне ўзроўню ўкамплектаванасці першасных пасад афіцэрскага складу (закрыць «кадравыя дзіркі»);

2) забеспячэнне падрыхтоўкі мабілізацыйнага рэзерву (даць магчымасць дрэнна падрыхтаваным выпускнікам ваенных кафедраў атрымаць практычны вопыт).

Да пералічаных прычын, на думку «Беларускага Гаюна», можна дадаць яшчэ адну — стварэнне кадравага рэзерву для падраздзяленняў, Паўднёвага аператыўнага камандавання, якое цяпер фарміруецца.

Указ Лукашэнкі №179 «Аб прызыве афіцэраў запасу на вайсковую службу» быў апублікаваны ў канцы красавіка 2024 года. Дакументам прадугледжваўся прызыў у 2024 годзе на службу ва УС РБ і памежную службу афіцэраў запасу, якія скончылі вайсковую кафедру і не прайшлі тэрміновую службу. 

Асаблівасцю дакумента стала тое, што колькасць прызваных афіцэраў была засакрэчаная. Гэта другі падобны выпадак (першы быў у 1994 годзе) у гісторыі суверэннай Беларусі.

Каментары1

  • Беларус
    13.12.2024
    Гаворка пра лукашэнкаўскае войска, якое больш не з'яўляецца "беларускім", бо здрадзіла і служыць дыктатуры, а не народу. Больш за тое - уздымала зброю супраць уласнага народу і забіла мірных грамадзян. Таму, называя гэтых наймітаў "беларускім войскам", бастыён прызнае іх сапраўднасьць ды лічыць элементам нацыянальнай палітычнай структуры, а значыцца прызнае і легітымнасьць дыктатара. Што па-сутнасьці з'яўляецца грамадзянскай здрадай і, безумоўна, будзе мець наступствы.

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё26

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары24

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам3

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё26

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць