Грамадства2020

Беларуска збірала мужу ссабойкі, якімі захапляўся ўвесь тыкток — а ён кінуў яе ў гадавіну вяселля

Зусім нядаўна беларускі тыкток (і не толькі беларускі) захапляўся жыхаркай Смаргоні, якая рабіла мужу велізарныя ссабойкі. Праз год дзяўчына распавяла, што ён яе кінуў. Але, мяркуючы па ўсім, жыццё дзяўчыны на гэтым не спынілася — яе сталі клікаць у розныя ток-шоу, піша «Люстэрка».

«Хочаце раскажу, што мой муж падарыў мне на гадавіну вяселля? Такога падарунка нікому яшчэ не дарылі. Ён кінуў мяне. Так, вы мелі рацыю, мужчыну катлетамі не ўтрымаць. Рубрыка «найлепшая жонка на свеце» — пакуль», — распавяла дзяўчына.

Каментатары яе падтрымалі.

  • «Ён не кінуў! Ён вызваліў месца для рэальна кахаючага вас мужчыны!»
  • «Ну і пайшоў ён тады… Бывай, рубрыка «найлепшая жонка», добры дзень, новая рубрыка «жыццё пасля…»».
  • «Адкрыйце новую рубрыку «найлепшая жанчына на свеце» … не хвалюйцеся, значыць, ён вас не варты»»

У наступных роліках дзяўчына распавяла, што яе сталі запрашаць у розныя ток-шоу, у тым ліку ў расійскае «Давай пажэнімся».

@oksana120971 #мойдневник #поговорим #приколы #врек #хочуврек ♬ оригинальный звук - Оксана

Аксана стала папулярнай год таму, калі пачала публікаваць відэа ссабоек, якія яна рабіла свайму мужу.

У рубрыцы «што мой муж будзе есці заўтра на працы» жанчына апублікавала ў канцы лістапада мінулага года наступнае меню: на абед свайму мужу яна сабрала кашу рысавую з маслам і чатыры «свіныя катлеткі», «нашу любімую кіслую капусту», тры «бутэрбродзікі з каўбасой і сырам», кантэйнер з нарэзаным рулетам з грудзінкі з морквай і мясам унутры, а «на салодкае» — вафлі і яблык.

@oksana120971 #готовлюмужу #готовлюдома #вреки #хочуврекомендации #лучшаяженанасвете ♬ оригинальный звук - Оксана

Праз два дні «найлепшая жонка на свеце» прыгатавала мужу яшчэ адзін «абед чэмпіёна»: кантэйнер бульбянога пюрэ з маслам і малаком, такую ж па памерах ёмістасць з тушанай свінінай з гароднінай у смятанным соусе, вядома ж, «любімую кіслую капусту», не менш любімыя «бутэрбродзікі» з маслам, сырам і каўбасой, яблык, ну, а на салодкае — упакоўка вафель і пакет цукерак на «пажаваць».

Каментары20

  • Гы
    09.12.2024
    Як сумна я жыву :)
  • даведка
    09.12.2024
    Пускай едет в шоу к Андрею Малахову, откуда буквально не вылазят беларусы...
    Неделю назад там одна беларуска так рассказывала про своего молочного мужа, который отвалился, что приглашённые гости и весь зал просто умирали со смеху.
  • Фематэрапеўт
    09.12.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей11

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў не ездзіць у Расію12

Ва Украіне сітуацыю з беларускім аўтобусам у Бранскай вобласці назвалі «свядомай правакацыяй расіян»2

З’явілася ВІДЭА з аўтобусам, у які трапіў дрон пад Бранскам4

«Нібыта дроны збівалі». У вёсцы на поўдні Беларусі гавораць пра дзіўную актыўнасць каля «вайсковай вышкі»11

Пасажыраў аўтобуса, атакаванага ў Бранскай вобласці, вярнулі назад у Беларусь3

Лукашэнка прыляцеў у М'янму1

Памёр Андрэй Петравых2

У Навагрудскім раёне легкавік зляцеў з абрыву ў Нёман5

Віцебскага таксіста ў верасні 2020‑га судзілі па 23.34. А ў 2026‑м ён паехаў памерці за Пуціна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей11

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць