Эканоміка55

Беларускі IT-прадпрымальнік Маханёк расказаў, чаму выбраў для жыцця дарагі Нью-Ёрк

Беларускі айцішнік і венчурны інвестар Ігар Маханёк у новым выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна» расказаў, як ставіцца да грошай і што думае пра будучыню Беларусі.

Ігар Маханёк. Скрын відэа: malina_by / YouTube

Пра грошы і жыццё ў Нью-Ёрку

«Згадваецца піраміда Маслоу. Калі ты можаш сабе дазволіць падарожнічаць, нават эканом-класам самалётамі і проста хадзіць у рэстараны, то грошы павінны перастаць быць асноўнай матывацыяй.

Ты ўжо можаш сабе дазволіць шмат якія з узроўняў гэтай піраміды Маслоу. І давай ужо шукаць нешта іншае. (…) Ты ўжо думаеш, як мець нейкі пазітыўны ўплыў на свет, грамадства».

Па словах Маханька, капіталізм — тая сістэма, якая дазваляе праз поспех і грошы рэалізаваць свае мэты.

«Вядома, калі ў мяне будзе больш фінансавага поспеху, гэта мне дазволіць мець больш магчымасцей зрабіць свет лепей».

Цяпер Ігар Маханёк з сям'ёй жыве ў Нью-Ёрку, дзе кошт жыцця вельмі высокі. Ён тлумачыць свой выбар наступным чынам:

«Я заўважыў, што людзі звычайна павышаюць свае выдаткі згодна з тым, што яны зарабляюць. (…)

Каб мы з сям'ёй пераехалі ў нейкае месца з нізкім коштам жыцця, то, напэўна, нам бы хапіла грошай на шмат гадоў. Але гэта будзе нецікава. Таму што гэта і пра працу, і пра ўсё астатняе вакол працы. Напрыклад, людзі, размовы… Гэта ўсё ў цікавых месцах — як Нью-Ёрк. Чаму ў Нью-Ёрку дорага жыць? Адна з прычын — таму што там жывуць цікавыя людзі».

Як сабраў венчурны фонд на $23 мільёны

Венчурная кампанія Geek Ventures Ігара Маханька, запушчаная ў мінулым годзе, інвестуе ў стартапы мігрантаў, якія пераязджаюць у ЗША.

Такую арыентацыю прадпрымальнік тлумачыць асаблівасцямі мігрантаў.

«Той, хто кудысьці пераехаў, вырашыў пакінуць усё, што ў яго было, і паехаць у іншы бок, прайшоў праз цяжкасці, даказвае, што ён можа пераадолець цяжкасці і прайсці праз перашкоды і дайсці да свайго пункту прызначэння.

У людзей, якія гэтага не рабілі, значна менш ёсць даказанага ўмення хастліць. Мы бачым паспяховыя кампаніі, у якіх ёсць эмігранты-сузаснавальнікі.

Эмігранты маюць большы статыстычны поспех, чым народжаныя ў Амерыцы людзі».

Як тлумачыць Маханёк, грошы для Geek Ventures ён збіраў па сваіх знаёмых, бо па законе венчурныя фонды не маюць права абвяшчаць пра збор інвестыцый.

Спачатку планавалася сабраць $10 мільёнаў. Але цікавасць выявілася вышэйшай за чаканую, і ўрэшце атрымалася сабраць $23 мільёны.

«З кожным інвестарам, якіх у нас некалькі дзясяткаў, у мяне вельмі персанальныя адносіны. Я з'яўляюся сцюардам іх грошай — раблю ўсё, каб яны атрымалі прыбытак на свае грошы, а не згубілі іх», — кажа Маханёк.

Пра працу і планы на старасць

Маханёк рады, што знайшоў працу, якая з'яўляецца яго «ўласным энерджайзерам».

«Я спадзяюся, што больш і больш людзей будуць мець такую працу, якая дае ім энергію, а не адбірае», — гаворыць прадпрымальнік і адзначае, што ў яго праца «цяжкая, але добрая».

«Цяжкая ў тым сэнсе, што добра было б больш гадзін паспаць. Але дакладна яна не нудная і не дрэнная».

Адносна планаў на старасць прадпрымальнік заўважае:

«Я адношуся да той вялікай колькасці людзей, якім хацелася б мець нейкае сваё фізічнае месца накшталт свайго бара. Мне падабаецца ўсё, што звязана з гісторыяй. І калі б была магчымасць мець нейкі свой музей ці нейкі гістарычны замак — вось было б прыкольна.

Але гэта мары, якія застануцца марамі, бо на самой справе мяне энерджайзіць тое, што прыносіць вельмі дакладны імпакт, там, дзе я магу выкарыстоўваць свае здольнасці і вопыт. Я думаю, яшчэ на дзясяткі гадоў гэта будзе інвеставанне».

Беларусь — гэта юнікорн, які да сёння жыве

Прадпрымальнік пагаджаецца, што лёс Беларусі падобны да стартапу, які насуперак усяму змог даказаць сваю жыццяздольнасць:

«Вельмі шмат чаго было супраць беларусаў і супраць Беларусі. У 1930-я гады ў нас шмат генафонду было проста выкашана. І ў 1940-я таксама. І пры сталінізме, і ў Другую сусветную вайну. А потым шмат хто з тых, хто выжыў, з'ехалі. І потым 1990-я проста прыбілі ўсё нацыянальнае адраджэнне.

І ўсё стала па-іншаму. І зноўку была новая хваля ад'езду тых, хто зразумеў, што ў Беларусі бізнэс не пабудаваць».

«Будзем глядзець, што будзе далей, і, можа, будзем неяк дапамагаць у першую чаргу людзям з дыяспары. (…) І я мару са свайго боку, каб беларускі юнікорн працягваў быць і беларускім, і юнікорнам».

Прадпрымальнік лічыць, што нельга гаварыць, што лёс Беларусі залежыць ад палітычнага кіраўніцтва:

«Якое там кіраўніцтва… Тое, што адбывалася добрае і пазітыўнае, адбывалася насуперак. Калі мы размаўляем зараз, я кажу пра Беларусь звонку, пра беларусаў, якія за мяжой. У беларусаў за мяжой няма ніякага кіраўніцтва. Таму ўсё трэба браць у свае рукі».

Каментары5

  • Грантавы Светлячок
    09.12.2024
    Відаць, у некаторых неверагодных здарыўся кагнітыўны дэсананс пасля расплюшчвання вочаў разумнага чалавека, што "у беларусаў за мяжой няма ніякага кіраўніцтва".
  • Из США
    09.12.2024
    Одним клиентом русских магазинов и ресторанов стало больше. ))
  • feafania
    10.12.2024
    Грантавы Светлячок, слова "неверагодны" значыць той, каму ня варта верыць. Як нам уcім вядома, ня варта верыць грамадзяніну Лукашэнку і яго памагатым. Таму калі вы ўжываеце слова "неверагодны" вы маеце на ўвазе сябе і сваіх таварышаў па цэху?

Цяпер чытаюць

«У палітыцы была справа». Лукашэнка высветліў, чаму беларусам не хапіла бульбы6

«У палітыцы была справа». Лукашэнка высветліў, чаму беларусам не хапіла бульбы

Усе навіны →
Усе навіны

Гайдукевіч параіў выкладваць у тыкток «не дупу»14

Беларуска падзялілася ўражаннямі ад аўтобуснага тура ў Дагестан — 32 гадзіны да першага начлега2

Ахматавец у Курскай вобласці расстраляў краму з гранатамёта. Z-каналы заклікалі пакараць яго, але позна2

Новы фільм з «дзіцём Беларусі». Як «Балерына» працягвае справу Джона Уіка7

У жанчыны ў Германіі нарадзіўся 100-ы праўнук

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?16

Расіяне нанеслі масіраваны ўдар па Кіеве і Адэсе1

Актрыса Ганна Хітрык паведаміла, што рак вярнуўся6

Чаму ў сярэднім узросце наша талія павялічваецца? Прычына нечаканая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У палітыцы была справа». Лукашэнка высветліў, чаму беларусам не хапіла бульбы6

«У палітыцы была справа». Лукашэнка высветліў, чаму беларусам не хапіла бульбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць