Свет11

Манашку ў Італіі арыштавалі за сувязь з мафіяй. Якія функцыі яна выконвала?

Манашка была сярод 25 чалавек, арыштаваных па падазрэнні ў прыналежнасці да злачыннай групоўкі, звязанай з самай магутнай мафіёзнай сеткай краіны. 

nun манашка монахиня
Ілюстрацыйнае фота. Jan Woitas/picture alliance via Getty Images

Як паведамляе Reuters, італьянская паліцыя затрымала манашку, якая падазраецца ў сувязі з самай магутнай мафіёзнай сеткай краіны «Ндрангета». Жанчына ўваходзіць у лік 25 чалавек, якія былі арыштаваныя ў ходзе маштабнай аперацыі праваахоўных органаў на поўначы краіны.

Адпаведна інфармацыі паліцыі, манашка з 2010 года была валанцёркай адной з турмаў Мілана. Улады сцвярджаюць, што яна служыла сувязным звяном паміж злачыннай групоўкай і зняволенымі ў турму членамі банды.

57-гадовая манашка вядомая сваёй дзейнасцю ў сацыяльна неспрыяльных раёнах Мілана. У лютым яна стала адной з лаўрэатаў узнагароды «Залаты Панетоне» — штогадовай прэміі, якая ўручаецца ў Мілане за ўнёсак у сацыяльны дабрабыт і развіццё супольнасці.

У прэс-рэлізе паліцыі гаворыцца, што сярод арыштаваных таксама двое мясцовых палітыкаў. Адзін з іх належыць да кіроўнай партыі «Браты Італіі», якую ўзначальвае прэм'ер-міністр Джорджа Мелоні.

Падазраваных абвінавачваюць у розных злачынствах, уключаючы вымаганне, подкуп галасоў, незаконнае захоўванне зброі, адмыванне грошай, ліхвярства, гандаль наркотыкамі і ўхіленне ад выплаты падаткаў.

Паліцыя паведамляе, што ў ходзе аперацыі таксама было канфіскавана 1,8 мільёна еўра.

«Ндрангета» — адна з самых багатых і ўплывовых арганізаваных злачынных груповак у свеце, якая паходзіць з рэгіёну Калабрыя на поўдні Італіі. Яна вядомая тым, што выкарыстоўвае вялізныя даходы ад гандлю какаінам для пашырэння сваёй дзейнасці не толькі па ўсёй Італіі, але і ў іншых краінах Еўропы ды за яе межамі.

Як паведамляецца, раней у гэтым годзе ў ходзе маштабнай скаардынаванай у шасці еўрапейскіх краінах кампаніі было затрымана больш за 130 чалавек, што ўваходзілі ў гэтую мафіёзную групоўку.

Каментары1

  • Адзін з іх належыць да кіроўнай партыі «Браты Італіі»
    05.12.2024
    сястра памагала братам - дзела святое

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць