Аўто33

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў

Размова пра малыя турыстычныя аўтобусы маркі Avior, якія збірае ТАА «КФ-Аўта».

Кампанія раней наладзіла зборку фургонаў і малых мікрааўтобусаў накшталт усім вядомай «Газэлі». Цяпер жа прадпрыемства асвоіла выпуск аўтобуса на 29 месцаў: турыстычны Avior Tourist, міжгародні Avior CityLink, а таксама прыгарадны варыянт, піша Blizko.by.

Даўжыня аўтобуса — 8,47 метра, тэхнічна дапушчальная маса — 9.000 кг, колькасць пасадачных месцаў — 29+1 месца кіроўцы.

Рухавік 4,1-літровы Weichai WP4.1nq170e61, стандарту еўра-6. Са снежня 2024-га аўтобусы Avior будуць выпускацца на новым шасі з рухавіком Yuchai YCS04180 — 50 і 6-ступенчатай механічнай каробкай перадач FastGear С6Ј76Т, што дазволіць знізіць расход паліва, паменшыць узровень шуму і вібрацыі, а таксама павялічыць рэсурс рухавіка. З лістапада 2024-га аўтобус Avior у турыстычнай версіі выпускаецца з лабавым шклом з падагрэвам.

У цэлым аўтобусы падобныя на тыя, што выпускаюць у Беларусі пад брэндам «Нёман».

Марка Avior належыць канцэрну SAIC Motor.

Да гэтага часу ў Беларусі аўтобусы выпускалі два вытворцы: МАЗ у Мінску і вопытны завод «Нёман» (філіял МЗКЦ) у Лідзе.

Каментары3

  • Acab
    22.11.2024
    Нажорся абрэвіятурамі, дзякуй
  • Ганьба
    22.11.2024
    А трэба ўсяго толькі адзін катафалк...
  • Мяханік-4
    24.11.2024
    Дзе знаходзіцца новы завод бусаў не паведамілі.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі28

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Кандыдат Трампа на пасаду пасла ў Ісландыі назваў яе 52‑м штатам ЗША2

Бабарыка сустрэўся з прыхаджанамі царквы ў Берліне, дзе год за годам моляцца за беларускіх палітвязняў5

Беларускі хакеіст згуляе ў матчы зорак АХЛ

Відэа з тэгеранскага морга сведчаць пра вельмі жорсткае падаўленне пратэстаў у Іране33

Памятаеце фота, як сцюардэса «Белавія» адпачывала ў турбіне самалёта? Дзяўчына распавяла яго гісторыю

Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным2

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ28

У Жодзіне частка дамоў засталася без ацяплення і гарачай вады

«Падвойнае пасланне для ЗША». У Грэнландыю пачалі прыбываць еўрапейскія вайскоўцы. Пакуль малаколькасныя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі28

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць