Свет

Памёр легендарны кампазітар і прадзюсар Квінсі Джонс

Легенда сусветнай музыкі, на рахунку якога 28 прэмій «Грэмі», праца з Майклам Джэксанам, Фрэнкам Сінатрай і Рэем Чарльзам, памёр ва ўзросце 91 года, піша Бі-бі-сі.

Фота: Getty Image

За сваю больш чым 70-гадовую кар'еру Квінсі Джонс атрымаў 28 прэмій «Грэмі» і быў намінаваны на яе 80 разоў. Акрамя гэтага, Джонс меў дзве ганаровыя прэміі «Оскар» і «Эмі» за серыял «Карані». Ён таксама атрымаў французскі ордэн Ганаровага легіёна, прэмію Рудольфа Валянціна ад Італьянскай Рэспублікі і ўзнагароду цэнтра Кэнэдзі за ўклад у амерыканскую культуру.

Квінсі Джонс стаў адным з першых паспяховых у Галівудзе чарнаскурых прадзюсараў і ўдзельнічаў у стварэнні шэрагу галоўных песень у гісторыі Амерыкі.

Пачынаючы з 60-х гадоў, Квінсі Джонс працаваў з Фрэнкам Сінатрам, Пэгі Лі, Арэтай Франклін, Донай Самер, Элай Фітцджэралд, Луі Армстронгам і іншымі знакамітымі выканаўцамі.

Аднак, мабыць, самая вядомая ягоная праца як прадзюсара — гэта прадзюсаванне альбома Майкла Джэксана Thriller ў 1982 годзе. Джонс таксама спрадзюсаваў і два іншыя альбомы Джэксана — Off The wall і Bad.

Квінсі Джонс напісаў музыку для больш за паўсотні фільмаў і тэлепраграм. У канцы 1980-х Джонс заснаваў свой лэйбл, а затым пашырыў кампанію для працы ў кіно і ТБ.

У 2013 годзе Джонс быў уведзены ў Залу славы рок-н-ролу, а часопіс Time назваў яго адным з самых уплывовых джаз-музыкаў XX стагоддзя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром6

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач50

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром6

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць