Грамадства

«Такіх чэргаў не было з лета». Што робіцца на беларуска-польскай мяжы

У Дзяржаўным памежным камітэце паведамілі: з пятніцы колькасць легкавога транспарту перад польскім пунктам пропуску «Тарэспаль» («Брэст») павялічылася на 545 адзінак. «За выходныя дні сумежны бок прыняў на сваю тэрыторыю ўсяго 34% аўто ад нормы», — адзначаюць у ДПК.

Больш за 1300 легкавых аўто, амаль 80 аўтобусаў

Чарга на ўезд у Польшчу па стане на 14:00 1365 легкавых аўто і 78 аўтобусаў, — распавялі ў памежным ведамстве.

«Нязначная колькасць легкавікоў фіксуецца перад літоўскімі пунктамі пропуску «Меднікі» («Каменны Лог») і «Шальчынінкай» («Беняконі»). Што тычыцца грузавога трафіку, то самы загружаны маршрут у ЕС для фур праходзіць праз літоўскі пункт пропуску «Шальчынінкай» («Беняконі»), піша Onliner.by,

«Канікулы ў школах паўплывалі»

У Брэсце кажуць, што даўно не бачылі такіх чэргаў на мяжы, прынамсі, не бачылі з лета. Але летам — сезон адпачынкаў.— Амаль 1,5 тыс. легкавых аўто ў электроннай чарзе, 75 аўтобусаў было ў выходныя.

«З цяжкасцю такое ўзгадваю. Мяркуючы па ўсім, канікулы ў школах паўплывалі», — выказаў меркаванне адзін з чытачоў.

У чатах, прысвечаных тэме перасячэння мяжы, рэгулярна з’яўляецца інфармацыя пра спазненне рэйсавых аўтобусаў. Аўтобусы затрымліваюцца на гадзіны з-за працяглага чакання на мяжы, пасля чаго спазняюцца і на вяртанне з польскіх гарадоў.

Напрыклад, паводле аднаго з паведамленняў, аўтобус па маршруце Варшава — Мінск, які павінен быў адправіцца з Варшавы 27 кастрычніка ў 23:00, будзе выкананы з затрымкай — адыдзе толькі ў 10:30 28 кастрычніка з-за працяглага праходжання мяжы паміж Беларуссю і Польшчай. Гэта значыць, што затрымка складала 11 гадзін 30 хвілін.

У той жа час у паведамленнях амаль не сустракаюцца скаргі на працэдуру праходжання мяжы і мытны кантроль.

У некаторых пасажыраў правяраюць багаж праз рэнтген: «Сёння наш аўтобус праводзілі праз рэнтген. Макароны, кашы, салаты ў банках, вада, шакалад, агуркі — нічога не заўважылі. Але пасля памежнага кантролю стаяць смеццевыя бакі з надпісамі «Малочныя прадукты», «Садавіна», «Агародніна».

Некаторыя пасажыры знаходзяць спосабы абыйсці доўгае чаканне, перасаджваючыся ў іншыя аўтобусы, якія знаходзяцца бліжэй да пачатку чаргі. Мяркуючы па інфармацыі з тых жа чатаў, спробы перасаджвання часам аказваюцца паспяховымі.

Напрыклад, пасажыр прыбывае на мяжу на адным аўтобусе, а затым ідзе ўздоўж чаргі ў пошуках месца ў іншым, які стаіць бліжэй. Часта перасадка патрабуе дадатковай платы, параўнальнай з коштам поўнага білета на гэты ж рэйс. Бывалі выпадкі, калі ў чарзе займалі месцы пустыя аўтобусы, якія затым прымалі на борт усіх пасажыраў нядаўна прыбыўшага рэйса, — такі лайфхак выкарыстоўвалі некаторыя перавозчыкі.

Аднак пасля таго, як сітуацыяй занялася Транспартная інспекцыя, у дачыненні да перавозчыкаў былі прыняты жорсткія меры і накладзены значныя штрафы. Адкрыты продаж месцаў у чарзе спыніўся.

Каментары

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі9

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Тры прасцюсенькія перамены ў звычках могуць падоўжыць жыццё4

Рэдкі чарнавік песні Боба Дылана знайшлі ў кнізе, што прадавалася ў кнігарні

Усё менш і менш: колькі і якія візы выдае беларусам Германія3

Лукашэнка выцягнуў Умку нават на хакейную пляцоўку ВІДЭА10

Трамп звольніў генеральнага пракурора. Гэта можа быць звязана са справай Эпштэйна3

Начальнік са Следчага камітэта ехаў п'яным, груба парушаў ПДР, біўся з даішнікамі і ўцякаў ад іх. Атрымаў «хімію»5

Што вядома пра беларускага ГРУшніка, які працуе на латвійскім кірунку?11

У Іўеўскім раёне ўначы згарэла аграсядзіба. Недакурак кінуў сам гаспадар

«Мы хацелі стварыць вайб «Хлопчык, гарэлачкі мне прынясі!» У Мінску пачала працаваць «Жаночая піўная» — афіцыянты там адны мужчыны26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі9

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць