Грамадства99

Польшча ўскладняе візавыя правілы пасля карупцыйнага скандалу. Гэта датычыць і гуманітарных візаў

Польшча ўзмацняе правілы для выдачы візаў, больш не будзе непразрыстых спосабаў паскарэння працэсу атрымання іх у будучыні, заявіў кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі.

Раней прыпынілі праграму Poland Business Harbour, якая галоўным чынам была накіраваная на самазанятых асоб у ІТ-сэктары зь Беларусі.

Правілы для выдачы візаў з гуманітарных прычынаў таксама пераглядаюцца, цытуе міністра замежных спраў Польшчы Радыё Свабода.

Міністар заявіў, што гэтым крокам краіна падводзіць рысу пад карупцыйнай практыкай у выдачы візаў, якая існавала пры папярэднім урадзе кансэрватыўнай нацыяналістычнай партыі «Права і справядлівасьць» (PiS), што кіравала краінай з 2015-га па 2023 год.

Справаздача Найвышэйшай кантрольнай палаты (НКП), апублікаваная ў чацьвер, пацьвердзіла паведамленьні ў СМІ, якія зьявіліся мінулай восеньню, што польскія консульствы падчас кіраваньня PiS у Азіі і Афрыцы выдавалі візы ў абмен на вялікія сумы.

Так, падчас праверкі НКП выявіла амаль 50 парушэньняў, якія датычацца мэханізму выдачы візаў падчас знаходжаньня ва ўладзе ў краіне кааліцыі правых сіл (2018—2023), паведаміў Радослаў Сікорскі.

Вынікі аўдыту паказалі, што «зь лістапада 2022-га па травень 2023 году існаваў непразрысты і карупцыйны мэханізм у Міністэрстве замежных спраў, які ўплываў на некаторых польскіх консулаў, каб паскорыць апрацоўку заяў на візы», гаворыцца ў справаздачы Найвышэйшай кантрольнай палаты.

Згодна з прадстаўленай інфармацыяй, прыватныя пасярэдніцкія фірмы незаконна ўдзельнічалі ў атрыманьні візаў. Паведамляецца, што адна з гэтых фірмаў дапамагла ў атрыманьні 4250 візаў з студзеня 2018-га па сакавік 2024 года. Паводле справаздачы, яна брала з заяўнікаў да 7 тысяч эўра ($7645) за свае паслугі.

Гэта практыка даваньня дазволаў на ўезд рэзка супярэчыла антыімігранцкай і антызамежнай рыторыцы ўраду PiS. У жніўні 2023 году тагачасны намесьнік міністра замежных спраў Пётар Ваўжык быў звольнены. Паводле паведамленьняў польскіх СМІ, ён лічыўся галоўным арганізатарам гэтай сыстэмы. У студзені Ваўжык быў арыштаваны. Супраць яго вядзецца расьсьледаваньне праз падазрэньне ў карупцыі.

Каментары9

  • %
    11.10.2024
    Забараніць (ці максімальна ускладніць працэс) выдачу візаў канешне прасьцей, куды складаней наладзіць нармальную працу па выдачы візаў. Вунь тыя ж летувісы зрабілі усе проста - зачынілі увогуле выдачу візаў. Проста і надзейна. Толькі ў адным пэўны - карупцыі ў псеўдаліберальным урадзе Туска па выніку будзе зусім ня менш
  • Wunderwaffe
    11.10.2024
    А, часом, не сам Пан Сикорский был главой МИДа еще до правительства Туска?
  • Вожык
    11.10.2024
    Что-то пан Радаслаў Сікорскі не замечает "помогаторов", которые стригут деньги на белорусах за регистрацию на подачу визы. О какой "прозрачности" может идти речь?

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

Цэны на кватэры дасягнулі піку і пойдуць уніз? Вось што кажуць рыэлтары3

22‑гадовая дзяўчына ўзначаліла турэцкі футбольны клуб

Зяленскі: Пераможцаў у вайне не будзе13

Закрываць ці не закрываць вечка ўнітаза перад змываннем?7

У Нідэрландах адбыліся масавыя перабоі ў працы чыгункі праз прадметы на пуцях5

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся60

«Трэба крычаць, што мы ёсць, мы былі і працягваем існаваць». Тэатральны крытык Настасся Панкратава — пра сваю кнігу і беларускі тэатр да і пасля 2020 года

Японскаму дзядулю дапамаглі стаць зоркай інстаграма нядружныя каты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС18

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць