Культура

У каталікоў пачаўся Вялікі пост

17 лютага, у Папяльцовую сераду, распачаўся 40‑дзённы Вялікі пост.

17 лютага, у Папяльцовую сераду, у Каталіцкім Касцёле распачаўся 40‑дзённы Вялікі пост. У першы дзень посту вернікі ўстрымліваюцца ад ужывання мясных страваў, а асобы ва ўзросце ад 14 да 60 гадоў, якія не маюць цяжкіх хваробаў, заахвочваюцца да сціслага посту.

У Папяльцовую сераду вернікі прымаюць удзел у святой Імшы, падчас якой адбываецца пасыпанне галоў попелам, што сімвалізуе часовае прабыванне чалавека на гэтай зямлі, яго грэшнасць і слабасць.

Падчас пасыпання галоваў попелам ад спаленых вербачак з мінулага года святар кажа: «Кайцеся і верце ў Евангелле». Як адзначае Святы Айцец Бенедыкт XVI у сваім пасланні на Вялікі пост 2010 года, «навяртанне да Хрыста і вера ў Евангелле азначаюць менавіта гэта: выйсці з ілюзіі самадастатковасці для таго, каб адкрыць і прыняць сваю патрэбу — патрэбу ў бліжніх і Богу, патрэбу Яго прабачэння».

Перажыванне Вялікага посту — гэта малітва, пост і міласціна.

У гэты перыяд цэлебруюцца набажэнствы на ўшанаванне Мукі Пана — Песні жальбы і Крыжовы шлях, — якія ўтрымліваюць разважанні пра пакутную смерць Збаўцы, што спрыяе духу пакаяння.

«Вялікі пост — гэта час нашага навяртання, — адзначае Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у сёлетнім пасланні на Вялікі пост. — Касцёл заклікае ўважліва ў святле Духа Святога паглядзець на сябе, каб лепш разгледзець і паглыбіць наш унутраны свет, у якім увесь час адбываецца барацьба паміж дабром і злом».

Менавіта таму пост мае на ўвазе не толькі цялесныя адрачэнні (умеркаванасць у ежы, адмаўленне ад шкодных звычак, устрыманне ад удзелу ў забавах), але найперш працу над сабой і ўласнымі недахопамі.

Важны акцэнт у перыяд Вялікага посту Каталіцкі Касцёл робіць на велікодную споведзь. Паводле аднаго з касцёльных наказаў, вернік павінен прынамсі раз у год прыступіць да сакрамэнту пакаяння. Да велікоднай споведзі можна прыступіць у перыяд з Папяльцовай серады да ўрачыстасці Спаслання Духа Святога, якая адзначаецца ў 50‑ы дзень пасля Вялікадня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай6

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка не верыць, што Мельнікава супрацоўнічала з беларускімі спецслужбамі6

У Барысаўскім раёне ў рацэ знайшлі цела 6‑гадовага дзіцяці

З музея ў Італіі скралі карціны Рэнуара, Сезана і Маціса1

Трамп заявіў, што хоча валодаць іранскай нафтай і не супраць захопу вострава Харк2

Трамп напісаў, што з нецярпеннем чакае Лукашэнку ў ЗША19

Прыдумалі яшчэ адзін спосаб выявіць адбіткі пальцаў на месцы злачынства

Каля самалёта Трампа праляцеў невядомы дрон2

Дзяўчына выйграла суд па справе аб залежнасці ад сацсетак — Meta і Google хочуць аштрафаваць за тое, як пабудаваныя іх платформы3

Мадура перадаў пасланне з амерыканскай турмы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай6

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць