Вайна1212

Зяленскі: Калі Байдэн не падтрымае План перамогі Украіны, мы атрымаем вельмі доўгую вайну

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю амерыканскаму выданню The New Yorker адзначыў, што План перамогі, які мае Украіна, распрацаваны з улікам падтрымкі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

Уладзімір Зяленскі з Джо Байдэнам у Белым доме. Фота: AP

Калі прэзідэнт ЗША яго не падтрымае, Украіна працягне жыць па плане Б (цяперашнім).

«Гэта азначала б, што Байдэн не хоча скончыць вайну спосабам, які пазбаўляе Расію перамогі. І мы б атрымалі вельмі доўгую вайну — немагчымую, знясільваючую сітуацыю, якая прывядзе да гібелі велізарнай колькасці людзей.

Сказаўшы гэта, я не магу ні ў чым вінаваціць Байдэна. Урэшце, ён зрабіў магутны, гістарычны крок, калі вырашыў падтрымаць нас у пачатку вайны, што падштурхнула іншых нашых партнёраў зрабіць тое ж самае. Мы прызнаем вялікае дасягненне Байдэна ў гэтых адносінах. Гэты яго крок ужо быў гістарычнай перамогай».

Зяленскі заўважыў, што прымусіць Пуціна сесці за стол перамоваў можа моцная Украіна. «Проста раней я толькі казаў пра гэта, а цяпер выклаў усё гэта на паперы, з канкрэтнымі аргументамі і канкрэтнымі крокамі, якія ўзмоцняць Украіну на працягу кастрычніка, лістапада і снежня і зробяць магчымым дыпламатычнае завяршэнне вайны.

Розніца на гэты раз будзе заключацца ў тым, што Пуцін зразумее глыбіню гэтага плана і адданасць нашых партнёраў нашаму ўмацаванню, а таксама ўсвядоміць важны факт: калі ён не гатовы скончыць гэтую вайну сумленным і справядлівым спосабам, а замест гэтага жадае працягваць спробы знішчыць нас, то моцная Украіна не дазволіць яму гэтага зрабіць. Мала таго, працяг пераследу гэтай мэты таксама значна аслабіць Расію, што паставіць пад пагрозу ўласную пазіцыю Пуціна».

Як піша Bloomberg, гэты план прадугледжвае запрашэнне Украіны ўступіць у NATO, а ЗША па ім абавязуецца стала пастаўляць сучаснае ўзбраенне.

Падрабязную версію Плана перамогі Зяленскі збіраецца прадставіць Байдэну падчас іх сустрэчы ў Вашынгтоне 26 верасня.

Каментары12

  • Байдэн Стары
    22.09.2024
    І вам, спадару Ўладзімірэ, дзякуй за падтрымку на выбарах 20-га, вашую адмову агучыць пра Бурызму
  • Ленінградзкі Карузьлік
    22.09.2024
    І я дзякую спадару Байдэну Старому, пераможцу Афганістану!
    Ў іншую чыю кадэнцыю я б не наважыўся, бажуся Дзяржынскім!
  • Інтэлектуальная Віктарына
    22.09.2024
    Цэнтральнаэўрапэйская Паўночная Туркмэністанія з забаронай на выезд?

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць