Здарэнні55

Мінчанка спрабавала купіць лекі па фальшывым рэцэпце і атрымала 11 гадоў строгага рэжыму

Гэтая жанчына ўжо была на ўліку ў доктара-нарколага і раней тройчы судзімая.

Ілюстрацыйнае фота

У сталіцы 39-гадовая жанчына вырашыла хітра абыйсці сістэму і набыць лекі па падробленым рэцэпце, але замест запаветных прэпаратаў атрымала вялікі турэмны тэрмін — 11 гадоў і 1 месяц калоніі строгага рэжыму.

Як паведамляюць «Мінск-Навіны», гэтая жанчына ўжо была на ўліку ў доктара-нарколага і раней тройчы судзімая, у тым ліку за абарот забароненых рэчываў і выкарыстанне падробленых дакументаў. На гэты раз яна вырашыла паспрабаваць падмануць правізараў: па радзе знаёмага расстаралася чысты рэцэптурны бланк, запоўніла яго і адправілася ў аптэку.

Аднак фармацэўт, западозрыўшы нядобрае, папрасіла жанчыну пачакаць і выклікала міліцыю. Неўзабаве яе затрымалі, а затым распачалі крымінальную справу за выкарыстанне загадзя падробленага дакумента.

Суд улічыў усе папярэднія злачынствы асуджанай і вынес суровы вердыкт: 11 гадоў калоніі строгага рэжыму, а таксама штраф у 12 000 рублёў. Акрамя таго, жанчыну абавязалі прайсці прымусовае лячэнне ад наркаманіі.

Каментары5

  • Ботам
    21.09.2024
    Acab, Тут не падаюць расійскім ботам. І тарчкам ў незалежнаці ад грамадзянства. Няхай тваі Захарава з Лаўровым пьюць і нюхаюць без нас.
  • Acab
    21.09.2024
    Спадару Ботаме, калі казаць пра тарчкоў, я схільны лічыць, што залежнасьць ад нейкіх рэчываў запрыгоньвае (таўталягінае тэза, але на лепшае я няздатны). Мне, аднак, незразумела, як магчыма караць ці апраўдаць пакараньне праз такую залежнасьць.
    Ці, там дзе залежнасьць ня выпрацаваная, караць праз атрыманьне асалоды.
    Вы ж, спадару Ботаме, ў хваравітым памкненьні выкрываць мяне ў нечым (пра што мне пацешна чытаць) стаеце нейкае трасцы на бок карнікаў. Вядома, ў камэнтарох гэта марнаслоўства і кепікі, але пільнуйцеся, каб і ў сапраўдным жыцьці ня апынуцца на баку катаў бязьвінных ахвяраў.
  • Acab
    21.09.2024
    Acab, і любы чытач іхноў мяне пальцэдоліць. Ня лічыць сябе вартым лекавацца бяз дазволу Грамадзяніна Галоўнага Начальніка лекавацца. Лякаецца ўва ўмовах такое сваволі сажлукціцца і стырчэцца

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць