Грамадства55

60-гадовага псіхолага з вялікім стажам судзяць за «садзейнічанне экстрэмізму»

Наталля Верабей — дасведчаны псіхолаг і мае найвышэйшую катэгорыю. Хутчэй за ўсё, яе затрымалі за дапамогу палітвязням.

Наталля Верабей

Наталлі Верабей 60 гадоў. Яна выпусцілася з біялагічнага факультэта БДУ ў 1987 годзе. Невядома, як яна пасля прыйшла ў псіхалогію.

У прафесіі яна як мінімум з нулявых, пра гэта можна адшукаць звесткі ў інтэрнэце. У сацыяльна-педагагічным цэнтры Савецкага раёна Мінска Наталля Верабей працуе найменш з 2011 года. Невядома, ці звольнілі яе праз крыміналку — на сайце сацыяльна-педагагічнага цэнтра яна дагэтуль лічыцца сярод работнікаў і нават дзеячоў прафсаюза.

Наталля Верабей працавала з рознымі катэгорыямі людзей. Вядома, напрыклад, што яна займалася псіхалагічнай падрыхтоўкай алімпіяднікаў, дзецьмі з ДЦП, псіхічнымі і псіхалагічнымі праблемамі, а таксама вучыла школьных педагогаў і педагогаў-псіхолагаў. Таксама займалася жаночай псіхалогіяй, пісала артыкулы на тэму.

Невядома, калі Наталлю затрымалі, але апошняя навіна пра яе выйшла напрыканцы 2023 года, хоць раней пра яе рэгулярна пісалі афіцыйныя каналы — напрыклад, канал адукацыі Савецкага раёна. Таксама адметна, што яе судзяць у той жа час, што і людзей, якіх затрымалі за дапамогу палітвязням. Але сутнасць абвінавачання дакладна невядомая.

Суд над Наталляй пачнецца 1 кастрычніка 2024 года. Яе абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК). Ёй пагражае да сямі гадоў калоніі. Невядома, ці жанчына за кратамі або яе пакінулі пад падпіскай.

Судзіць яе будзе Святлана Макарэвіч. Раней яна кіравала Кастрычніцкім судом Мінска, дзе таксама выносіла палітычныя прысуды, а цяпер яе перавялі ў Мінскі гарадскі суд. За год на пасадзе яна разглядзела больш за 30 палітычных крымінальных справаў уключна з апеляцыямі.

Святлана Макарэвіч. Фота прэс-службы Вярхоўнага суда

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • аёй
    14.09.2024
    [Рэд. выдалена]
  • аёй
    14.09.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Сигизмунд
    14.09.2024
    В нашей стране психологи без надобности...срочно нужны психиатры!!!! И санитары!!!!

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны18

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны18

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць