Беларускі плывец Ігар Бокій заваяваў золата на Паралімпійскіх гульнях у Парыжы. Яно для яго 17-е
Ігар Бокій з Бабруйска выступае ў класе спаборніцтваў S13 (спартоўцы з дрэнным зрокам), для яго гэта ўжо 17-ы залаты медаль на Паралімпіядах.

Ігар Бокій. Фота: AP Photo/Sergei Grits
100 метраў батэрфляем Ігар Бокій пераадолеў за 54,13 секунды, апярэдзіўшы спартоўцаў з Францыі і Іспаніі.
Сёлета беларускія і расійскія спартсмены бяруць удзел у Паралімпійскіх гульнях у нейтральным статусе. Агулам на спаборніцтвы дапусцілі 8 беларусаў і 88 расіян.
Цяпер чытаюць
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары