Грамадства88

«Мы не маем права казаць людзям, як менавіта яны павінны аказвацца на волі». Ціханоўская пракаментавала памілаванне палітвязняў

Лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская выдала заяву з нагоды сённяшняга ўказа Лукашэнкі, у якім аб'яўлена пра памілаванне 30 палітзняволеных, якія ўтрымліваюцца ў беларускіх турмах. 

Святлана Ціханоўская

«Я вельмі радая вызваленню шэрага палітвязняў. Я радая, што сем'і нарэшце ўз'яднаюцца — і ў тых, хто не бачыў адно аднаго тыднямі, месяцамі і гадамі, нарэшце з'явіцца магчымасць абняцца і паразмаўляць.

Людзі выходзяць рознымі шляхамі, і для многіх гэта вельмі складаны шлях выканання ўмоваў, на якія цяжка ісці.

Таму я заклікаю ўсіх, хто чуе мяне, не даваць аніякіх ацэнак гэтаму выбару. Мы не маем права казаць людзям, як менавіта яны павінны аказвацца на волі.

І я хачу сказаць кожнаму палітвязню: самае галоўнае — гэта вашая свабода і жыццё, і гэта ваш выбар, як вы прыйдзеце да гэтага. Ніхто не мае права вырашаць гэта за вас.

Рэальнасць такая, што затрыманні ў Беларусі працягваюцца — і колькасць палітвязняў расце. Больш за 1400 чалавек па-ранейшаму знаходзяцца за кратамі па палітычна матываваных справах. І ёсць тыя, хто прыме рашэнне не пагаджацца на ўмовы, а таксама тыя, каму іх ніколі не прапануюць.

Таму мы працягнем быць іхнімі галасамі і рабіць усё, што ў нашых сілах, каб кожны з гэтых людзей як мага хутчэй апынуўся на волі», — заявіла Святлана Ціханоўская.

Каментары8

  • Сымон
    16.08.2024
    Ясьвета, скажыце гэта Ізраілю, які дагэтуль ня можа вызваліць ўсіх сваіх закладнікаў з хамасаўскага палону. Калі ж вы такі разумны - абрыньце рэжым і ўсё палітзняволеныя адразу ж выйдуць на волю
  • Ясьвета2
    16.08.2024
    Нам по-барабану на всё и на всех.
  • Твой страшны сон
    17.08.2024
    Сама сыйдзешь?

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць