Свет22

Ізраіль расказаў пра гібель другога лідара ХАМАС

Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) паведаміла пра гібель камандуючага ваенным крылом ХАМАС Мухамеда ад-Дэйфа. Ён быў забіты 13 ліпеня ў выніку авіяўдару па Хан-Юнісе ў сектары Газа.

Скрыншот відэа ўдару па Аль-Мавасі — ЦАХАЛ

«Махамед Дэйф быў камандуючым баявым крылом ХАМАС і другой асобай у кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС у сектары Газа. Дэйф ініцыяваў, спланаваў і ажыццявіў разню 7 кастрычніка, у выніку якой на поўдні Ізраіля было забіта 1200 чалавек, а 251 закладнік быў выкрадзены ў сектары Газа», — гаворыцца ў паведамленні.

Махамед ад-Дэйф займаў пасаду камандуючага ваенным крылом ХАМАС з сярэдзіны 1990-х і быў уключаны ў спіс самых небяспечных злачынцаў Ізраіля. ЗША ў 2015 годзе ўнеслі яго ў пералік тэрарыстаў.

Ізраільскія сілавікі некалькі разоў спрабавалі знішчыць ад-Дэйфа; лічыцца, што падчас аднаго з нападаў у 2006 годзе ён страціў вока, руку і нагу, паведамляла France24.

У кастрычніку мінулага года, праз некалькі дзён пасля пачатку вайны Ізраіля і ХАМАС, ЦАХАЛ нанёс удар па доме ад-Дэйфа ў сектары Газа. У выніку загінуў брат камандзіра, а ахвярамі ўдару маглі стаць і іншыя члены яго сям'і, піша РБК.

Найвышэйшым выканаўчым органам ХАМАС лічыцца рада з 15 чалавек, часам званае Палітбюро. Яно было сфармавана ў 1996 годзе ў Амане (Іарданія) і пераважна займаецца знешняй камунікацыяй руху і прыцягненнем фінансавання. З 2017 года Міжнародным Палітбюро ХАМАС кіраваў Ісмаіл Ханія, які загінуў у выніку ракетнага ўдару ў Тэгеране ў ноч на 31 ліпеня.

Каментары2

  • UFO
    01.08.2024
    Усіх іх перачыкайце, адно за адным, але вялікай палёгкі не атрымаеце, пакуль існуе цяперашні рэжым у Іране. Гэтая краіна, як інфекаваная язва на целе Зямлі. А з ЯЗ, гэта ўжо сепсіс, і амаль што кірдык усяму.
  • Менахем Бегин
    01.08.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ5

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Усе навіны →
Усе навіны

Том Холанд стаў самым касавым акцёрам усіх часоў2

Армянскі пасол не вернецца ў Мінск, пакуль Лукашэнка не папросіць прабачэння1

У Рэчыцкім раёне сустрэча з ласём ператварыла BMW у кучу металалому

Санкцыі ЕС супраць Расіі ўдалося працягнуць усяго на тыдзень. Адзінства разбілася аб двух расійскіх алігархаў2

Беларуска некалькі месяцаў падманвала касы самаабслугоўвання ў краме3

18‑гадовага мінчука, які быў знік, знайшлі жывога2

YouTube зноў заблакаваў адзін з каналаў тэлеканала СТБ. Гэтым разам — проста падчас жывога эфіру16

Зяленскі выказаўся за энергетычнае перамір'е з Расіяй, але сумняецца, што яна будзе яго выконваць2

Мерц заявіў пра вырашальныя тыдні і месяцы ў супрацьстаянні з Расіяй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ5

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць