Здарэнні

Без электрычнасці застаецца 851 населены пункт Гомельскай вобласці. У Мазыры няма святла, вады, не працуюць прадпрыемствы

На ліквідацыю наступстваў урагану ў паўднёвы рэгіён накіраваны брыгады з усёй краіны.

Фота: Мінэнерга

14 ліпеня магутны ўраган пракаціўся па Гомельскай вобласці. Моцны вецер паваліў вялікую колькасць дрэў, пашкодзіў дамы і лініі электраперадач.

Да гэтага часу без святла застаецца 851 населены пункт. Найбольш складаная сітуацыя склалася ў Мазырскім, Рэчыцкім, Гомельскім раёнах, паведамляе Мінэнерга.

Мазыр да гэтага часу застаецца без святла і вады, піша «Флагшток». Верагодная прычына — разбурэнне апоры высакавольтнай лініі 330kV.

Напярэдадні вечарам жыхары разабралі ўсю пітную ваду на запраўках. Мясцовыя ўлады выдзелілі на горад з насельніцтвам у 105 тысяч чалавек дзве 10-тонныя аўтацыстэрны.

Па стане на раніцу панядзелка ў Мазыры не працуюць прадпрыемствы. Рэанімацыйныя аддзяленні ў медустановах сілкуюцца ад рэзервовых генератараў. Работнікаў прадпрыемстваў прыцягваюць да ліквідацыі наступстваў непагадзі.

@nashaniva У Мазыры няма ні святла, ні вады, не працуюць прадпрыемствы #гомель #мозырь #беларусь #речица #ураган #буря #погода #тепло #лето ♬ Silent Hill - Horror music - Gabriel Andrade Produções

У суседніх Калінкавічах улады рэкамендавалі жыхарам запасіцца пітной вадой.

Для ліквідацыі наступстваў урагану ў Гомельскую вобласць накіраваны аварыйныя брыгады з іншых рэгіёнаў краіны.

Паводле звестак МНС, у выніку ўрагану ў Беларусі пацярпелі 268 населеных пунктаў (Брэсцкая вобласць — 12, Гомельская — 249 і Магілёўская — 7).

Пашкоджаны дахі 586 жылых дамоў, 7 аб'ектаў сацкультбыту і 146 сельскагаспадарчых будынкаў.

Зафіксаваны 819 выпадкаў падзення дрэў у Брэсцкай (23), Гомельскай (404), Мінскай (8) і Магілёўскай (384) абласцях і ў г. Мінску (11). Дрэвамі, якія ўпалі, пашкоджаны 55 аўтамабіляў у Гомельскай (46), Мінскай (1) і Магілёўскай (8) абласцях.

У выніку парываў ветру ад паваленых дрэў і элементаў дахаў загінулі чатыры чалавекі (з іх двое дзяцей), траўміраваны пяць чалавек — у тым ліку чацвёра дзяцей.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Біл Гейтс расказаў падрабязнасці пра сваіх расійскіх палюбоўніц1

У Добрушы грузавік урэзаўся ў хату і амаль яе знёс

З'явіўся сусветны рэйтынг вытворцаў піва. На якім месцы Беларусь?4

Зяленскі зацвердзіў 40‑дзённую аперацыю па змушэнні Расіі да міру14

Іван з Ваўкавыска пайшоў на вайну, каб не сядзець у расійскай турме. Ён не думаў, што «там проста жах»4

Прызначылі новага намесніка начальніка Генштаба1

Пасля выдалення з App Store акцыі расійскага VK рухнулі да гістарычнага мінімуму4

У Францыі на фоне рэкорднай спёкі спыняюць атамныя рэактары3

Гучна анансаваны Рыжанковым баскетбольны клуб «Шахцёр» збанкрутаваў праз два гады пасля заснавання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць