Грамадства22

Ноўтбук не прывязуць, а красоўкі — калі ласка. Ці можна замовіць тавары з Польшчы пасля абмежаванняў на вываз?

Да ўвядзення абмежаванняў на вываз тавараў з Польшчы ў Беларусь многія беларусы куплялі адзенне, абутак, электроніку і касметыку з Еўропы праз пасярэднікаў — так званыя баеры вазілі тавары з Польшчы. Журналіст Most паспрабаваў замовіць баерам прадукцыю з польскіх крамаў з дастаўкай у Беларусь і са здзіўленнем выявіў: схема ўсё яшчэ працуе, хоць чакаць прыйдзецца даўжэй, чым раней, а прывезці гатовыя не ўсё.

Тэрміны дастаўкі змяніліся

Першага пасярэдніка знайшлі ў інстаграме па запыце «Баер Мінск». У сторыс ён прапануе купіць касметыку, на хайлайтары абяцае 20-працэнтную зніжку.

Адзін з хайлайтараў знаходзіцца на польскім сайце Notino.pl. Тут ён прадаецца за 226 злотых, а са зніжкай — за 203,4 злотага. Баер на пытанне, колькі абыдзецца купля гэтага тавару ў яго, адказвае, што 187 беларускіх рублёў. Гэта крыху менш за 230 злотых па афіцыйным курсе — на 13% даражэй, чым са зніжкай на польскім сайце.

На пытанне, ці доўга давядзецца чакаць тавар, баер паведамляе, што тэрміны дастаўкі ў апошні час змяніліся. Набытая касметыка прыедзе ў Мінск цягам 10-14 дзён, а раней пакупка даязджала да кліента менш чым за 10.

«Раней вазілі, але ў апошнія дні — не»

Наступны акаўнт прадае ў асноўным абутак. Ці можна тут замовіць мужчынскія красоўкі Nike? Прадавец гатовы прывезці іх за 410 рублёў, але яшчэ 141 рубель давядзецца заплаціць за дастаўку. У той жа час гатовыя зрабіць 15%-ную зніжку на паслугі баера, таму за прывоз трэба будзе даплаціць 120 рублёў.

У выніку красоўкі абыдуцца ў 530 рублёў. Гэта каля 650 злотых, а ў Польшчы іх можна набыць за 500. Тэрмін дастаўкі — да 30 дзён, але, па запэўненнях баера, у сярэднім чакаць даводзіцца дзён з 10—14. А як доўга тавары ехалі раней?

«Да 20 дзён, але мы заўсёды спраўляліся раней», — адказвае прадавец.

На ўсялякі выпадак у яго запыталіся, ці не зможа пасярэднік купіць у Польшчы іншыя неабходныя тавары: ноўтбук, тэлевізар і планшэт. Прадавец адказвае, што раней іх вазілі, але ў апошнія дні — не. Прычына — сітуацыя на мяжы.

«Гатовыя цалкам згарнуць бізнэс»

Вадзім (імя зменена) пэўны час таму таксама вазіў у Беларусь тавары. З ягоных слоў, праз уведзеныя абмежаванні праблемы ў баераў узніклі з дарагімі таварамі, кошт якіх пачынаецца ад 1000 еўра. А больш танныя рэчы яны гатовыя вазіць, як і раней, прычым прыкладна па тых жа цэнах.

Праўда, ехаць пакупкі цяпер будуць да кліента крыху даўжэй: многія сталі вазіць тавары праз Літву. Зрэшты, Вадзім не выключае, што правілы вывазу зробіць больш жорсткімі і гэтая краіна.

«Тады тавары не будуць ісці і праз Літву. Многія баеры рыхтуюцца да таго, каб цалкам згарнуць свой бізнэс. Але, магчыма, сітуацыя і палепшыцца. Хто ведае, можа быць, заўтра Лукашэнка Пачобута выпусціць і палякі дазволяць беларусам правозіць тавары. Або зусім возьмуць і пагранпераходы дадатковыя адкрыюць. Усякае можа быць», — лічыць ён.

Каментары2

  • хтосьці
    09.07.2024
    "...можа быць, заўтра Лукашэнка Пачобута выпусціць і палякі дазволяць беларусам правозіць тавары."
    Можа быць, урэшце здагадаецеся, хто галоўны інтэрэсант перакрыцця пасажырскага трафіку?
    Калі ўжо палякі перастануць шукаць там, дзе светла, а не там, дзе згубілі? Ну проста немагчыма спакойна назіраць чарговае шкодніцтва!
  • Язэп
    10.07.2024
    Боже, какой бред я только что прочитал. Ограничения введены санкциями ЕС. Санкции - за войну, а не за Почобута.

Цяпер чытаюць

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса20

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Усе навіны →
Усе навіны

Артыкул Bild, у якім дачка Пуціна рэзка крытыкавала бацьку, аказаўся памылковым. Лізавета Крываногіх працягвае лётаць у Расію5

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч6

Генеральны сакратар НАТА: Статус украінскіх тэрыторый абмяркоўваць давядзецца6

Арганізатары канцэрта Каржа прыслалі экс-палітзняволенай запрашальныя квіткі22

«Хапаюся за ўсе магчымасці». Як справы ў студэнтаў-айцішнікаў, якіх адлічылі, 5 гадоў пасля

«Такое — паўсюдна». Відэа з каровамі ў гразі ў Добрушскім раёне стала вірусным у сацсетках6

Ціханоўская напярэдадні сустрэчы Трампа і Пуціна: Мы не павінны дазволіць Маскве ствараць сферы ўплыву10

Мужчына і дзяўчына з Мінска на яхце з 17-гадовым стырнавым перакуліліся на возеры ў Браславе — выратавалі ўсіх траіх

Загінуў 24-гадовы z-блогер Святоша, які хваліўся забойствамі палонных10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса20

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць